нага ня хочуць мець са здраднікамі беларускага вызваленчага руху Луцкевічам і Астроўскім, якія брэшуць у сваёй газэце «Наперад» на БССР і СССР. Протэст падпісала 19 сялян». («Сьвітаньне» № 4).
Далей газэта паведамляе, што рэдакцыя «Наперад» атрымлівае цэлыя скруткі нумароў, адсылаемых назад сялянамі з месц.
Асабліва яскравае паражэньне і банкруцтва атрымала Луцкевічаўская група ў сваіх спробах зламаць рэволюцыйную волю кіраўнікоў Грамады, засуджаных на доўгія гады вастрогу. Тарашкевіч, Валошын, Мятла, Рак-Міхайлоўскі і іншыя грамадаўцы катэгорычна адмаўляюцца прымаць Луцкевіча, Астроўскага ці іх агентаў да пабачэньня ў вастрозе. Тарашкевіч на апошнім сваім судзе 24 студзеня г. г. патрабаваў удаленьня з залі суду Луцкевіча і Астроўскага, якія прыйшлі як госьці, а змушаны былі выйсьці зьбянтэжанымі агентамі фашызму.
Тарашкевіч і Валошын у адказ на нясупынныя спробы Луцкевіча і Астроўскага дабіцца ад іх хоць ценю пакаяньня перад фашызмам, адказалі адкрытымі лістамі з астрогу, у якіх заяўляюць, што «міласьці прасіць мы не прасілі і ня будзем… Усе зьдзекі і астрог ні на крок ня прыблізілі нас да прымірэнцтва ці згоды. Словам ніхто з нас у санацыю (Луцкевічаўская група — А. С.) ня пойдзе»