які выяўляецца ў шэрагу ўхілаў і хістаньняў унутры гэтага руху, а таксама і прасачваецца ў шэрагі нашай партыі. Дзеля гэтага барацьба з беларускім нацыянал-фашызмам і яго ўплывам на нацыянальна-вызваленчы рух і нашую партыю зьяўляецца галоўнейшай задачай КПЗБ, асабліва-ж маючы на ўвазе ўсё больш актуальную пагрозу ваеннага нападу фашыцкай Польшы на СССР».
Да гэтага часу Луцкевічаўскай групе і ўсім нацыянал-фашыстым пры іх пастаянных патугах не ўлалося дасягнуць значнейшага посьпеху па лініі заваяваньня працоўных мас, паглыбленьня хістаньня ў шэрагах нацыянальна-вызваленчага руху.
Па-фашыцку апрацаваны плян фашызацыі ТБШ, быў з поўнай клясавай сьвядомасьцю здэмаскаваны і адкінуты працоўнымі масамі. Як працоўнае сялянства настарожана і рэволюцыйна чула да ўсіх агентаў фашызму, як даюць адпор вылазкам Луцкевіча-Астроўскага, сьведчаць лісты з месц да рабоча-сялянскай газэты «Сьвітаньне».
«Гэтым паведамляем вас, што мы, сяляне з вёскі Мішут, як звычайна атрымалі газэту «Наперад» № 4, прачытаўшы, пераканаліся, што гэтая газэта зьяўляецца здрадніцкай, дык сяляне нашай вёскі гэтай заразнай газэты чытаць ня хочуць».
«Сяляне Ашмянскага павету напісалі протэст, у якім заяўляюць, што нічога суполь-