Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як бачым, ажываюць і зьлятаюцца ўсе недабіткі вайсковай камісіі, слуцкіх паўстанцаў і інш. агенты, папіхачы імпэрыялістычнага антысавецкага блёку…

У апошнія часы адбываецца ня толькі ажыўленьне работы нацыянал-фашыстых, але і консолідацыя ўсіх іх элемэнтаў, коордынацыя іх работы па лініі стварэньня адзінага антысавецкага фронту ўсіх контр-рэволюцыйных сіл прыгнечаных нацыянальнасьцяй Польшчы. З гэтай мэтай пад крылом фашыцкага ўраду ў Варшаве адбылася конфэрэнцыя самых заядлых контр-рэволюцыянэраў — прадстаўнікоў нацыянал-фашыцкіх беларускіх, украінскіх і літоўскіх. Конфэрэнцыя прайшла пад лёзунгамі барацьбы супроць нац.-вызваленчага руху, пад лёзунгам падрыхтоўкі вайны супроць СССР.

6. КПЗБ непераможны кіраўнік рэволюцыйнага руху.

III пленум ЦК КПЗБ, аналізуючы вытокі, дзейнасьць і сутнасьць беларускага нацыянал-фашызму, а таксама об’ектыўныя варункі і сучасную політычную сытуацыю, констатуе, што

«беларускі нацыянал-фашызм зьяўляецца галоўным ворагам комуністычнага руху ў барацьбе за беларускія працоўныя масы. Недбясьпека з гэтага боку яшчэ больш павялічваецца ў выніку таго націску, які робіць нацыянал-фашызм побач з нацыянал-дэмократызмам у БССР на вядомыя колы беларускага нацыянальна вызваленчага руху, — націску,