Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шаны ад клясавай ненавісьці твар нацыянал-фашызму брызгае пенай атруты да ўсяго савецкага, рэволюцыйнага, комуністычнага. Кожны крок КП(б)Б па ўзмацаваньні і разгортваньні соцыялістычнага будаўніцтва, кожнае заваяваньне і дасягненьне працоўных мас у галіне індустрыялізацыі краю, колектывізацыі сельскай гаспадаркі, разьвіцьця беларускай пролетарскай культуры, посьпехі ў галіне політычна-ідэолёгічнага выхаваньня мас — усё гэта выклікае скрыгітаньне зубоў у нацыянал-фашыстых, выклікае іх актыўнасьць у барацьбе з рэволюцыйным рухам, у падрыхтоўцы да нападу на СССР.

На антысавецкую контр-рэволюцыйную антыкомуністычную кампанію мобілізаваны ўсе сілы, усё прошукі і здатнасьці нацыянал-фашыстых, ваенным мэтам падпарадкаваны ўсе іх тэорыі і практыка. Іх тэорыя, што КП(б)Б вырастае карэньнямі з беларуска-буржуазнага адраджэнцкага руху, іх надзеі на капіталістычна-буржуазную рэстаўрацыю Савецкай Беларусі сакрушальна разьбіты пасьпяховай рэалізацыяй пяцігадовага пляну вялікіх работ. Ушчэнт выкарчоўваецца іх апошняя апора ў БССР, — капіталістычныя элемэнты гораду і вёскі, ліквідуецца кулак як кляса, іх ідэолёгічных пабратымцаў — буржуазную інтэлігенцыю, нацыянал-дэмократаў сакрушальнай барацьбой канчаткова выбіваюць з усіх позыцый. Усё гэта б’е па клясавых інтарэсах беларускай буржуазіі і кулака на Зах. Беларусі, якія бачаць у цесным саюзе з польскай