ўзброенага нападу на СССР стварыць побач з «прасьледваньнем рэлігіі» новую легенду аб прасьледваньні і падняволеньні народаў у СССР, легенду, якая дасьць конкрэтныя падставы для «крыжовага паходу» на вольны Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік.
Пілсудзкі, Луцкевіч, Лявіцкі, Дашынскі і іншыя фашыцкія верхаводы-бандыты памыляюцца ў сваіх разьліках — іх захады і прошукі і ў гэтай галіне паб’юць іх-жа самых так, як і кампанія за так наз. абарону рэлігіі. Распальваючы нацыянальнае пытаньне, яны яшчэ больш зробяць нацыянальную проблему ў Польшчы адным з важнейшых фактараў надыходзячага ўпадку фашыцкай дыктатуры і распаду фашыцкай Польшчы.
5. Нацыянал-фашыстыя рыхтуюцца да вайны супроць СССР
Галоўная работа ў справе ідзолёгічнай падрыхтоўкі працоўных мас ЗБ да вайны, у справе ўцягненьня гэтых мас да ўзброенага нападу на СССР узложана польскім імпэрыялізмам на беларускіх нацыянал-фашыстых. Луцкевічаўская група ў сваёй газэце «Наперад» са скуры лезе вон, каб хлусьнёй, паклёпам, цкаваньнем падарваць сымпатыі мас да СССР і галоўным чынам да яго складовай часткі БССР, да соцыялістычнага будаўніцтва, якое так шпарка разгортваецца пад кіраўніцтвам ленінскай УсеКП(б). З кожнага нумару «Наперад» перако-