фронт з барацьбой працоўных мас усяе Польшчы і пад кіраўніцтвам пролетарыяту і яго компартыі змагаюцца супроць клясавага. фронту буржуазіі польскай, беларускай, украінскай, яўрэйскай і іншай. Працоўныя масы Зах. Беларусі ўсё больш рашуча разрываюць путы, якімі іх зьвязвалі ў нацыянальным пытаньні з «уласнай» буржуазіяй рознымі адзіным нацыянальным фронтам, нацыянальным супрацоўніцтвам і т. п.
Беларускія нацыянал-фашыстыя, выходзячы са сваіх контррэволюцыйных клясавых інтарэсаў, усімі мерамі стараюцца не дапусьціць разьвіцьця гэтага процэсу сярод працоўных мас і ўжываюць дзікую нацыянальную дэмагогію — прыкрываюцца абаронцамі ўсяго беларускага народу, жонглююць лёзунгам незалежнасьці Беларусі, становяцца ў абарону Ўсходняй Беларусі, «падняволенай чырвоным маскоўскім імпэрыялізмам», і г. д. Польскі фашызм, ідучы з падачкамі і абяцанкамі беларускім нацыянал-фашыстам асабліва ў галіне культурна-нацыянальнай, дае ім страву для іх нацыянальнай дэмагогіі.
Вось гэтая дэмагогія беларускіх нацыянал-фашыстых, цкаваньне супроць СССР па нацыянальнай лініі, гэты шум, гам аб новым, так званым новым курсе ў нацыянальнай політыцы, аб культурных рэформах з боку фашыцкага ўраду зьяўляецца падрыхтоўкай матэрыялу для новага, узмножанага цкаваньня супроць СССР. Міжнародным імпэрыялістам патрэбна ў справе падрыхтоўкі