Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Недахоп сапраўднага моцнага беларускага прадстаўніцтва ў сойме, з якім сойм мусіў-бы я паважна лічыцца, даецца ўзнакі народу на кожным кроку» («Наперад» № 4, 1930 г.).

Луцкевічаўская газэціна прадстаўляе правадыроў ППС, як змагароў за «справядлівую констытуцыю, у якой ёсьць задаваленьне ўсіх патрэб прыгнечаных народаў, прыцягненьне працоўных мас да ўлады».

Луцкевічаўская група вельмі дасьціпла адгараджвае сябе ад здэмаскаваных ужо беларускіх фашыцкіх груп з тым, каб у вачох мас прадстаць, як сапраўдныя грамадаўцы, як «Беларуская радыкальная інтэлігенцыя». З гэтай мэтай на старонках «Напераду» можна сустрэць полемічныя артыкулы, накірованыя супроць беларускай хадэцыі. Аднак, у сапраўднасьці, гэтая сямейная спрэчка зьяўляецца ні чым іншым, як прыкрыцьцём адзінага фронту ўсіх беларускіх рознастайнасьцяй нацыянал-фашыстых у іх барацьбе супроць нацыянальна-вызваленчага руху. Бо як толькі паўстае пытаньне аб компартыі, СССР, рэволюцыі — усе беларускія нацыянал-фашыстыя ў адзін тон нападаюць на сваіх клясавых ворагаў, навыперадкі вядуць дзікую кампанію супроць СССР.

«Нацыяналістычны лягер беларускай буржуазіі, ня гледзячы на яго вонкавую раздробленасьць, зьяўляецца адзіным лягерам бел. нацыянал-фашызму, які ідзе пад гегемоніяй