Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

конфіскоўвалі-б. Аб «марксызьме» Луцкевіча няхай пасьведчаць ніжэй пададзеныя радкі:

«Ведама, што марксызм нясе вызваленьне ўсім прыгнечаным народам і ніколі ні ад кога не вымагае, каб выракаўся права на самастойнае жыцьцё. У Сталінскай лініі запраўды-ж лішне шмат цёмнага. Пастараемся разабрацца ў гэтым у спэцыяльнай стацьці. Запраўды-ж: тут пахне провокацыяй у адносінах да рэволюцыі і яе здабычаў…»

Наогул новая атрута ў тэорыях А. Луцкевіча заключаецца ў тым, што ён побач з асьцервянелым контр-рэволюцыйным паходам, супроць комуністычнага руху і СССР ўжывае, надзвычайна гнуткую нацыянальную і соцыяльную дэмагогію, нахабную фальсіфікацыю лёзунгаў УсеКП(б) і КПЗБ і падзей у БССР, спэкулюе сваёй провокатарскай роляй у разгромленай Грамадзе. Бязумоўна, што ўсе гэтыя махінацыі нацыянал-фашыстых і іх хітрая маскіроўка зьяўляюцца пагрозай таму, што на тым ці іншым вучастку вызваленчай барацьбы ім удасца на якісь час праціснуцца ў шэрагі працоўных мас. Аднак, Луцкевічаўскай групе ня ўдасца ашукаць шырокія масы і разьбіць іх рэволюцыйны рух, ня ўдасца вырваць гэты рух з-пад кіраўніцтва компартыі.

Бо ўжо гэты Луцкевічаўскі манэўр сам па сабе вельмі характэрны ў сэнсе ацэнкі настрояў шырокіх працоўных мас Зах. Беларусі. Улічваючы вы-