Прыкладам гэтага служыць хоць-бы заява т. Слоніма — намесьніка Наркамасьветы на сходзе менскага партактыву аб тым, што ён прыняў удзел у выдзяленьні нашаніўца Эпімах-Шыпілу для надзяленьня яго ордэнам чырвонага сьцягу. бо ня знаў гісторыі і сутнасьці беларускага нацыянальнага адраджэнцкага руху[1].
2. Беларуская соцыялістычная грамада
Беларускі адраджэнцкі рух у сваім першапачатковым этапе (1902—1906 г.) — політычна аформляецца беларускай соцыялістычнай Грамадой (БСГ). Узьнікшы з дробна-буржуазнага сялянскага асяродзьдзя, у той час ня зусім яшчэ політычна дыфэрэнцаванага, БСГ па сваёй програме і ідэолёгіі была дробна-буржуазнай партыяй леванародніцкага кірунку. У час высокага рэволюцыйнага ўздыму 1905 г., калі беларускае сялянства, як маса наогул і ў цэлым, змагалася супроць абшарнікаў і царскіх сатрапаў, беларуская рэволюцыйная грамада, якая ў 1902 г. перайменавалася ў БСГ, політычна аформляла тэндэнцыі і позыцыі гэтай рэволюцыйна-дэмократычнай дробнай буржуазіі. Тав. Ленін у спрэчцы супроць Ларына ды ім прыдуманай «Усерасійскай рабочай партыі» вось як
- ↑ Пад беларускім нацыянальна адраджэнцкім рухам разумеецца грамадзкі рух беларускай буржуазіі і кулацтва ў адмену ад нацыянальна-вызваленчага руху шырокіх працоўных і эксплёатаваных мас, які кіруецца компартыяй.