Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

узносіць на недасягальны п’едэстал, як сапраўдных з адзіных барацьбітоў-мучальнікаў за працоўны беларускі народ». Далей «Наперад» адзначае, што цяпер компартыя Луцкевіча, Астроўскага пераводзіць у лягер контр-рэволюцыйны і вядзе барацьбу супроць іх, якія «засталіся вернымі свайму ідэалу». Зразумела, што «Наперад» ня кажа аб тым, што сапраўдныя барацьбіты за вызваленьне беларускіх працоўных мас, як Тарашкевіч, Міхайлоўскі і інш. сядзяць у вастрозе фашыцкай Польшчы. А вось «верныя сваім ідэалам», гэта ёсьць прынцыпам фашызму, Луцкевіч і Астроўскі, адслужыўшы провокатарскую ролю ў Грамадзе, сталі адкрытымі агентамі фашызму і працуюць верныя сваім ідэалам пад апекай у фашыцкага ўраду. І бяда нацыянал-фашыстым з гэтымі сталінцамі нават у Зах. Беларусі, якія «распачалі няпрымірымую барацьбу, каб зьнішчыць культурныя здабыткі беларускіх сялян і работнікаў, каб паўзрываць беларускія культурныя ўстановы».

Больш таго, нацыянал-фашыстыя ў сваім асьцервяненьні да нацыянальна-вызваленчага руху і яго кіраўніка — компартыі, даводзяць, што пагром масавых беларускіх організацый і беларускіх гімназій праз фашыцкі ўрад і пры іх дапамозе зьяўляецца ня чым іншым, як «паходам компартыі на культурныя пляцоўкі».

Такі паклёп на компартыю з боку беларускіх нацыянал-фашыстых зьяўляецца разьвіцьцём і дапасаваньнем да сучаснасьці. лёзунгаў провокатара