Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ліквідацыя кулака як клясы» — А. с) робіцца ў імя «новай тэорыі», якую надумаў праводзіць у жыцьцё Сталін, адкінуўшы старую ленінскую лінію ў зямельнай політыцы» («Наперад» № 4, 1930 г.).

Шпаркі тэмп індустрыялізацыі, перабудова сельскае гаспадаркі шляхам колектывізацыі, выкарчоўваньне і зьнішчэньне рэштак капіталістычных элемэнтаў у горадзе і вёсцы, сакрушальная барацьба супроць нацыянал-дэмократаў у БССР, словам, перамога Ленінізму на ўсіх франтох соцыялістычнага будаўніцтва зусім зразумела выклікаюць шалёную клясавую ненавісьць у ідэолёгаў і выявіцеляў волі беларускай буржуазіі і кулацтва — беларускіх нацыянал-фашыстых.

Непамерна вялікія заслугі т. Сталіна, як найвыдатнейшага ленінца ў практыцы і тэорыі, як стойкага, рашучага змагара за чыстату ленінскай лініі з шматлікімі ўхілістымі, пры якім УсеКП(б) і Комінтэрн зьдзяйсьняюць пераможнае бальшавіцкае кіраўніцтва ў соцыялістычным будаўніцтве і міжнародным руху, — усё гэта прыводзіць да заваёў шырокіх мас компартыямі, выклікае пролетарскія сымпатыі да тав. Сталіна. Ствараючы нябывалыя легенды пра паварот партыі ў сельскагаспадарчай політыцы, па-фашыцкаму фабрыкуючы розныя недарэчнасьці пра кіраўніцтва КП(б)Б і яго барацьбу за чыстату ленінскай лініі, нацыянал-фашыстыя награмаджаюць дзікія абвінавачаньні на т. Сталіна з тым каб выклікаць у масах сумненьні адносна пра-