Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыі сэрвітутаў таксама шпарчэйшы на Зах. Беларусі.

Зьліквідавана ў гектарах.

1925 г. 1926 г. 1927 г. 1928 г.
З. Б. 5.276 12.406 20.549 49.746
Польшча 18.928 42.861 82.882 108.373

Крэдытовая політыка, якая таксама абслугоўвае абшарнікаў, асаднікаў і кулакоў, значна ўзрасла пры фашыцкім рэжыме.

Узмацненьню сельскай буржуазіі служыць хронічны голад на Зах. Беларусі, тое руйнаваньне вытворчых сродкаў бедняка і серадняка, іх непамерна вострая паўпэрызацыя. Даволі сказаць, што 14 проц. усіх гаспадарак ня мае ні каня, ні каровы, а да 15 проц. мае толькі адну карову, каб прадставіць усю галечу працоўнай вёскі. Адгэтуль беспрацоўе, экономічная залежнасьць ад вясковых багацеяў, жорсткая эксплёатацыя і кабала праз абшарнікаў і кулацтва і пераход зямлі і інвэнтару асноўных мас сялянства ў рукі вясковых багацеяў.

Бясспрэчна, што гаспадарчы крызіс адбіваецца на інтэнсіфікацыі буйных і кулацкіх гаспадарак. гэта відаць са зьмяншэньня попыту на штучныя ўгнаеньні ў 1929 г. у параўнаньні з 1928 г. — попыт на паташ зьменшыўся на 34 проц., а на фосфарнае ўгнаеньне на 40 проц. Зьменшыўся і ўвоз сельска-гаспадарчых машын.

Аднак, недахопы і прарэхі ў абшарніцкіх і кулацкіх гаспадарках у зьвязку з крызісам вясковыя