Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТЭОРЫЯ і ПРАКТЫКА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛ-ФАШЫЗМУ[1]


1. Прычыны актывізацыі агентаў фашызму

Белы тэрор, турма народаў, хронічныя крызісы форпост імпэрыялізму — вось тыя характэрныя адзнакі, якія даюць агульнае разуменьне аб сучаснай фашыцкай Польшчы. Сьпечаная антантаўскімі дыплёматамі на вэрсальскай політычнай кухні Польшча стала пляцдармам сусьветнага імпэрыялізму ў падрыхтоўваемай праз яго контр-рэволюцыйнай вайне супроць СССР.

Экономічныя чыньнікі пры заснаваньні Польшчы былі падпарадкаваны заборчай політыцы міжнародных і краёвых імпэрыялістых, падпарадкаваны міжнародным дыплёматычным комбінацыям. Вось чаму зусім натуральна, што пасьлявэрсальская Польшча пры сваёй політыцы вайны эксплёатацыі і прыгнечаньня перажывае хронічныя гаспадарчыя крызісы.

Сучасны крызіс Польшчы мае ў сабе значна больш вострыя формы, чым папярэднія яе крызісы, бо выцякае з непараўнальна глыбейшых супярэчнасьцяй капіталістычнай гаспадаркі Польшчы і зьяўляецца адбіцьцём усё паглыбляючагася су-

  1. Артыкул друкаваўся ў „Полымі“. 1980 г. № 2.