двух процілежных варожых лягераў, змагаючыхся на жыцьцё і сьмерць. Прымірэнцтва да ўхілаў і розныя хістаньні ідуць на карысьць ворага. І кожны, хто ня мае гэтай яснасьці ці ня хоча гэтай яснасьці, будзе адкінуты прэч ці стаптаны пераможным паходам соцыялістычнага будаўніцтва, якое пад кіраўніцтвам ленінскай УсеКП(б) набірае ўсё большы размах і паскораны тэмп.
8. Выразнасьць лініі і рашучасьць барацьбы
У барацьбе з нац.-дэмократызмам у многіх партыйцаў выяўляецца яшчэ опортуністычны падыход і прымірэнцтва. Прычына тут у буржуазна-кулацкім націску, у тым, што некаторыя комуністыя, прыйшоўшы ў партыю з нацыяналістычнага дробна-буржуазнага асяродзьдзя, ня выжылі яшчэ да канца нашаніўскай спадчыны, іншыя ня знаюць гістарычных карэньняў нац.-дэмократызму, а шмат дзе зьяўляецца прычынай і тая небальшавіцкая шкодная ўстаноўка, а іменна: глядзець праз пальцы на таго ці іншага нац.-дэмократа з яго варожай клясавай ідэолёгіяй, бо ён, бачыце, спэц па беларусазнаўству, ён піонэр беларускага рэнэсансу. І гэтым часта-густа скрыўляецца ленінская лінія ў нацыянальнай політыцы, гэтым об’ектыўна, а часам і суб’ектыўна, падтрымліваецца адзін нацыянальны фронт з нац.-дэмократамі, асабліва ў галіне культурнага будаўніцтва. Справа ў тым, што капіталістычныя элемэнты, выцісканыя з гас-