нацыяналістычныя карэньні буржуазнай ідэолёгіі «Нашай Нівы» і павясьці няшчадную барацьбу супроць рэцэдываў сваіх памылак, як і супроць розных ухілістых, якія імкнуцца скрывіць лінію партыі.
Кажу неадкладна, бо рэч вядомая, што тэмп соцыялістычнага будаўніцтва і рэволюцыйны ўздым на Захадзе ідуць па ўзрастальнай лініі і калі ня выявіць ясна сваіх суадносін цяпер, дык пасьля будзе позна. У цягнік, які імчыць па соцыялістычным шляху, нельга ўлезьці з нашаніўскім багажом. Компартыя, якая кіруе гэтым цягніком, рашуча выкідвае нашаніўскі, буржуазны баласт пад колы цягніка.
Таго, хто будзе адкрыта ці замаскавана шкодзіць соцыялістычнай працы рабочых і асноўных сялянскіх мас, хто сьвядома скрыўляе лінію партыі, партыя біла і будзе няшчадна біць да рэшты, да канца. Ня ўдасца ні нац.-фашызму ў Зах. Беларусі, ні іхным пабратымцам нац.-дэмократам у БССР дэзарыентаваць працоўныя масы тым, што быццам комуністыя прасьледуюць беларусоў. Партыя біла і будзе біць беларуса, яўрэя, вялікаруса і іншых не за тое, што яны той ці іншай нацыянальнасьці, а за тое, што той ці іншы з іх, стоячы на савецкай пляцформе ў інтарэсах кулака і нэпмана, тармазіць разгортваньне будаўніцтва соцыялізму, скрыўляе лінію партыі.
Сучасная эпоха патрабуе яснага азначэньня свайго становішча, сваіх суадносін да аднаго з