Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што быццам магчыма мірным шляхам ператварыць БССР у «дэмократычную нацыянальную дзяржаву», яны, прымяняючы адпаведную да варункаў тактыку і формы барацьбы, працуюць не пакладаючы рук на карысьць контр-рэволюцыйнага лягеру — імпэрыялістычнага сьвету, яны рыхтуюцца да ўзбройнага паходу на БССР.

Нацыяналістычны лягер беларускай буржуазіі па абодва бакі граніцы, ня гледзячы на яго вонкавыя політычныя адменнасьці, зьяўляецца адзіным лягерам беларускага нац.-фашызму, які ідзе пад гегемоніяй польскай буржуазіі ў шэрагах міжнароднага антысавецкага фронту. Надыходзячы момант усё ўзрастаючай небясьпекі ваеннага нападу на СССР з боку польскага імпэрыялізму ўсё больш консолідуе беларускую контр-рэволюцыю, якая па абодва бакі граніцы зьвязвае свае надзеі на зваленьне дыктатуры пролетарыяту ў БССР, задушэньне рэволюцыйнага руху Заходняй Беларусі і на стварэньне «беларускай народнай рэспублікі» пад ботам польскага імпэрыялізму. Там пролетарыят разгортвае контрнаступленьне, расьце па днях уплыў компартыі, у паветры чуецца надыход пролетарскай рэволюцыі. Тут соцыялістычнае будаўніцтва, выкарчоўваючы і нішчучы рэшткі капіталістычных карэньняў, ідзе сямімільнымі крокамі пяцігодкі да соцыялізму. Час ваеннай перадышкі канчаецца. Падзеі хуткім, тэмпам разгортваюцца.