тыя вылазкі нацыянал-дэмократызму супроць лініі партыі ва ўсіх галінах жыцьця Сав. Рэспублікі. Там у Зах. Беларусі нац.-фашызм, пад правадырствам Луцкевіча і пры дапамозе ўраду, організуе контр-рэволюцыйныя сілы і вядзе плянавае програмнае наступленьне на нац.-вызваленчы рух і падрыхтоўку да нападу на СССР. Як тут нац.-дэмократ гукне, дык там нац.-фашыст адгукнецца, як тут партыя ўдарыць па нац.-дэмократу, дык там Нац.-фашыст завые з болю, паклёп Луцкевіча і Ко на БССР і партыю перадаецца тут нац.-дэмакратычным рупарам. І тут і там ідэалізуецца і выпучваецца гісторыя «Нашай Нівы», пропагандуюцца лёзунгі «рэволюцыйнага» нацыянальна-адраджэнцкага руху, разьдзьмухваецца розная лухта аб прасьледваньні беларусоў, аб маскоўскай няволі і г. д. Словам, ідзе пераклічка, устанаўліваецца абапольная політычная агентура.
Пасьля таго, як польскі фашызм для больш пасьпяховай падрыхтоўкі да вайны і ўдушэньня рэволюцыйнага руху на Зах. Беларусі пайшоў на ўступкі беларускаму кулаку і падачкі беларускай інтэлігенцыі, пасьля таго, як у выніку рашучага наступленьня на капіталістычныя элемэнты ў БССР лопнулі надзеі на крах бальшавізму, беларускія зьменавехаўцы на чале з Луцкевічам парываюць з нац.-вызваленчым рухам і дэмонстратыўна паднімаюць нацыяналістычны сьцяг «Нашай Нівы» — беларускага адраджэнцага руху, інакш