Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларуская інтэлігенцыя ў падаўляючай большасьці выхоўвалася «Нашай Нівай» і політычна ўсьведамлялася ў беларускім нацыяналістычным руху. Аднак ня ўся гэтая інтэлігенцыя як тая, што асталася пасьля Кастрычнікавай рэволюцыі, так і тая, што пакінула контр-рэволюцыйны лягер, працуючы цяпер у Савецкай Беларусі ці ў рэволюцыйным лягеры Зах. Беларусі, — ня ўся яна трымае камень за пазухай, працуе з асьцярогай, з агаворкай, шмат хто з яе, парваўшы канчаткова з нацыяналістычнай спадчынай «Нашай Нівы», ідзе да канца за пролетарыятам пад кіраўніцтвам компартыі, аддана працуючы ці на полі соцыялістычнага будаўніцтва ў БССР, ці на фронце рэволюцыйнай барацьбы ў Зах. Беларусі, ператопліваючыся ў вагні клясавай барацьбы ў стойкіх рэволюцыянэраў, як, напрыклад, відныя нашаніўцы Бурбіс, а пасьля Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і іншыя правадыры БСРГ.

Да слова трэба адзначыць, што БС-Р Грамада не зьяўляецца пераемнікам буржуазна-беларускага нацыяналістычнага руху, як гэта хочуць угаварыць масам нацыянал-дэмократы і нац.-фашыстыя. Грамада не пераняла і не выяўляла антыпролетарскую й антысялянскую традыцыю «Нашай Нівы». Грамада была шырокай масавай організацыяй беларускіх працоўных і эксплёатаваных мас, якія пад кіраўніцтвам пролетарыяту і яго компартыі вялі барацьбу супроць дыктатуры буржуазіі, польскай окупацыі, за рабоча-сялянскі ўрад, за зямлю бяз