Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навехаўства і падзел роляў. Частка яе датарноўваецца да нацыянальна-вызваленчага руху, частка капітулюе перад савецкай уладай і пераходзіць у Савецкую Беларусь, частка і далей адкрыта служыць верай і праўдай капіталістычнаму ладу.

Зьменавехаўцы ў Заходняй Беларусі ідуць пад лёзунгамі: ушыцца ў нацыянальна-вызваленчы рух, з тым, каб, спэкулюючы на галечы мас, выкарыстоўваючы іхняе нездавольства, вытаргоўваць сабе падачкі ў буржуазіі — пануючай нацыі, з тым, каб, прышчапляючы нашаніўскую буржуазную нацыяналістычную ідэолёгію працоўным масам, вырываць нацыянальна-вызваленчы рух з-пад кіраўніцтва пролетарыяту і яго компартыі, зьвесьці яго на шлях угоды і супрацоўніцтва з буржуазіяй у імя беларускай народнай рэспублікі, пры якой стане магчымай бесконкурэнцыйнай эксплёатацыя над працоўнымі масамі краю.

Ідучы-ж у БССР — займаць камандныя высоты і дапасоўваючыся да савецкіх умоў, прышчапляць ідэолёгію адраджэнцкага руху і гэтым садзейнічаць хутчэйшаму буржуазнаму перараджэньню савецкага ладу. Надзвычайна яскравай і нахабнай формай прышчапленьня нашаніўскай ідэолёгіі на савецкім грунце было вывядзеньне карэньняў бальшавізму на Беларусі ад беларускага адраджэнцкага руху, стварэньне Савецкай Беларусі дзеячамі адраджэнцкага руху, вывядзеньне пераемнасьці зараджэньня сучаснай пролетарскай беларускай культуры ад Скарыны і Багушэвіча.