Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо на крутым пераломе жыцьця цэлага народу становіцца ўвачавідкі асабліва ясным, якія клясы народу вызначылі і змагаюцца за тыя ці іншыя мэты, якой сілай яны валодаюць, якімі сродкамі яны дзейнічаюць (т. XIV, ч. 2, ст. 31. Падкрэсьлена мною — А. С.).

Вось-жа прасочым у інтарэсах якой клясы змагаліся нашаніўцы і якімі сродкамі яны дзейнічалі…

На тэрыторыі Беларусі, пераважна ў Менску, сярод бурлівых хваль рэволюцыі склікаюцца зьезды беларускіх дзеячоў і політычных груповак, распарушаных вайной па ўсіх гарадох Расіі. На зьездах гэтых самы актыўны ўдзел прымаюць гадунцы «Нашай Нівы», дзе выносяцца рэзолюцыі за падтрыманьне часовага ўраду Керэнскага і супроць бальшавікоў, хоць політыка ўраду Керэнскіх-Мілюковых ні на ёту ня была менш імпэрыялістычнай і вялікадзяржаўнай, як політыка царызму. У беларускай і расійскай буржуазіі быў адзін вораг пролетарыят і яго компартыя ды іх рэволюцыя, і вось беларуская буржуазія і кулацтва ў імя сваіх клясавых інтарэсаў ідзе на ахвяры сваіх нацыянальных інтарэсаў — яна разам з окупантамі Беларусі мобілізуе свае сілы на барацьбу супроць бальшавікоў і саветаў.