Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня толькі за соцыяльнае вызваленьне, але і да неад’емнага ад яго нацыянальнага вызваленьня. У гэтых масах шпарка праходзіць процэс побач з клясавым усьведамленьнем і ўсьведамленьне нацыянальнае. Беларуская буржуазія і яе інтэлігенцыя сьпяшаюць выкарыстаць гэтыя настроі мас для сваіх эксплёататарскіх мэт. Яны ўсямерна стараюцца зьвясьці рэволюцыйнае абурэньне мас на нацыяналістычны шлях, каб адцягнуць іх ад клясавай барацьбы і з-пад кіраўніцтва пролетарыяту і яго компартыі. Пераможны паход Кастрычнікавай рэволюцыі на Захад і кіраўнічая ў ім роля пролетарыяту і компартыі несла пагібель для капіталістычнага ладу, а разам з тым і для беларускага нацыяналістычнага руху.

Пад ударамі рэволюцыі лібэралізм «Нашай Нівы», яе опозыцыйнасьць да расійскай буржуазіі, яе дэмагогічная левая фраза лопаецца, як надзіманка з мылу, раскрываючы сапраўдную буржуазную ідэолёгію і контр-рэволюцыйную сутнасьць.

Рэволюцыя была генэральнай праверкай таму: якія лёзунгі ў якіх партый былі сапраўды за інтарэсы працоўных мас, хто і якія партыі былі сапраўды словам і чынам за канчатковае вызваленьне працоўных мас. Ленін, кажучы аб навуцы рэволюцыі, адзначыў паміж іншым і гэткую яе ролю:

За час рэволюцыі мільёны і дзесяткі мільёнаў людзей вучацца ў кожны тыдзень большаму як у год звычайнага соннага жыцьця.