Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насьць у сваім часе самастойных політычных выступленьняў беларускай буржуазіі, садзейнічалі пропагандзе гэтай буржуазіі аб адзінстве, надклясавасьці беларускага народу, як усяго працоўнага народу, аб адзіных інтарэсах усяго народу, адзіным беларускім нацыянальным фронце. Над пропагандай гэтай контр-рэволюцыйнай устаноўкі «Наша Ніва» шмат палажыла працы. У сапраўднасьці-ж беларускі народ не зьяўляецца нейкім фэноменам паміж іншых народаў і ня можа быць выключэньня з агульнага марксыцкага тлумачэньня, што ўсякія народы дзеляцца на соцыяльныя слаі і маюць свае клясы: пануючыя эксплёататарскія і паняволеныя эксплёатуемыя. Як я ўжо адзначыў, сярод кіраўнічага кадру нашаніўцаў была групоўка абшарнікаў. Трэба таксама адзначыць, што ў часе Лютаўскай і Кастрычнікавай рэволюцый ажыўлёны ўдзел у беларускім адраджэнцкім руху прыймалі буйныя фэодалы, як Скірмунт, Радзівіл, Сьветаполк-Мірскі, Прыстор — сучасны міністар у фашыцкай Польшчы. У дапаўненьне гэтага ў сучаснай польскай статыстыцы мы знаходзім так зв. крэсавых буйных зямляўласьнікаў лікам да 850, якія прызнаюць сябе беларусамі і такімі фігуруюць у статыстычных матэрыялах. Некаторыя з іх налічваюць тысячамі гектараў зямлі, а ў сярэднім на кожнага прыпадае да 220 гектараў.

На сваіх старонках «Наша Ніва» шмат месца ўдзяляе зямельнаму голаду, страшэннай галечы