Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Проф.-акад. Е. Карскі.

Беларускі народ і яго мова.

І.

Граніцы племя.

Беларускі народ займае палажэньне, кажучы агульна, к заходу ад велікарускага, а к украінскаму—паўночна-заходняе, прадстаўляючы на сваіх крайніх граніцах мяшаные, пераходные да тых і другіх, гаворкі. На захадзе ён стыкаецца з палякамі, літоўцамі і латышамі.

Асноваю для азначэньня прыналежнасьці да беларускага племя і яго пашырэньня, як і наагул, можа служыць толькі жывая народная мова, неаддзялімая прымета беларускай народнасьці ў працягу яе многавяковага жыцьця, і пахаджэньне ад беларусаў-бацькоў. Калі асобные члены гэтай народнасьці з тых ці іншых прычын трацяць матчыную мову, яны перастаюць разумець сваю прыналежнасьць к даннаму народу. Разам з моваю яны прымаюць чужые звычаі, налогі і для свайго народу зьяўляюцца страчанымі.

Часам гэтакую-ж важную прымету народнасьці становіць рэлігія, як у жыдоў. Але беларусы ў адносінах да рэлігіі нястойкіе, і ў гэтым выпадку часткаю падобны да сваіх суседзяў (літоўцаў і палякоў-каталікоў), часткаю да сваіх бліжэйшых сваякоў (велікарусаў і ўкраінцаў-праваслаўных). Дзеля гэтага вельмі памыляюцца тые непрактычные і павярхоўные бадачы[1], а часам і нясумленные політыкі, каторые каталікоў

  1. Бадач—изслѣдователь:—„шыло-бадзіло па небе хадзіло, зьвёзды лічыло“. Увага Я. Л.