Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 15 —


10) Асобная форма загаднага ладу з гукам е ад старога ѣ, адтрыманая ў спадчыну ад старасьветчыны ў множным ліку: ідзеце, нясеце, хадзем. Параўнайце—идѣмо 1489, возмете ХV в., пустѣте 1489.

11) Адсутнасьць назоўнага склону множнага ліку на—а ў словах мужчынскага роду: паясы, або паясэ, лясы, або лясэ. Параўнайце—палце, кане, вельможэ Ф. Скарына, сироты і вдовіце 1489 г. (навет у жаночым родзе). Формы на ы бязупынна ідуць ад старасьветчыны.

12) Ужываньне ў пытаньнях часткі ці (ти) і чы: ці гэта ты сказаў, чы ён вас ня бачыу? Реклъ Боазъ Руте, чи не слышишь дочко XVІ в.

Калі разглядаць усе разам асаблівасьці беларускай мовы, як аднэй ёй прыналежные, і як агульные з паўднёва-велікарускімі і ўкраінскімі гаворкамі, то яна акажацца зусім асобным, арыгінальным арганізмам, каторы ўтварыўся гістарычна вельмі даўно. Цяпер беларуская мова навет мае некалькі гаворак, але ўсе яны зьвязаны паміж сабою аснаўнымі агульнымі рысамі.