Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 14 —

ме адзначалі часам у, а часам в: ни намъ в сѣбе въ Смоленьске 1284. въгорьскимъ 1349, вже 1499, у встах (= въ устах) XVІ в., уздумалъ 1229. Гук ў на месцы л: Wіthowt (= Витолтъ) 1390 г., не вдовзѣ—1489 і інш.

3. Вымаўленьне з націскам зычных, што даходзіло да падвойнасьці іх, у тых выпадках, калі яны стаялі перад ј: Ільля, вясельле. У старой літэратуры: Иллиничы ХV в., съ коллемъ 1578, Ананню XVІ в.

4. Утварэньне складоу ыj, іj заміж велікарускіх ој, еj: мыю, мый, пій, шыя, злый. Гэта асаблівасьць падцьвярджаецца самымі старымі дакумэнтамі.

5. Незьмякчалосьць р у вадных гаворках і блутаньне р цьвёрдага і мяккага ў другіх; гавару, я ряд (я рад). Беларускае р цьвёрдае—асаблівасьць мовы беларускай—вядома яшчэ толькі паўночна-ўкраінскім гаворкам і то—зрэдка. Па старой літэратуры яе можна прасачыць ужо з XІV в., але там на месцы цьвёрдых галосных пасьля р, часта былі і мяккіе, нават у тым месцы, гдзе павінны быць цьвёрдые сентебра 1395, терать 1398, трох ХV в., але рибы Скар., берють 1562.

6. Утварэньне дж заміж ж ў дзеяслоўных формах[1]: гляджу, віджу, гэтак сама ў некаторых другіх выпадках; дождж, баржджай. Асаблівасьць гэтая толькі ў апошніх выпадках адзначана ў старых дакумэнтах, як жч: дъжчѣвным 1296, дожчю 1489, але і ѣздживал 1359.

7) Захаваньне ў скланеньні перад е, ад старога ѣ, пераходнага памякчэньня гартанных: на парозе, лаўцы, пры стрэсе. Гэтае памякчэньне можна заўважыць у літэратуры, пачынаючы ад самай даўнейшай.

8) Ужываньне множнага ліку пры 2, 3 і 4 ў мужчынскім родзе: два ваўкі, і магчымасьць парнага ліку посьле тых-жа чыслаў у жаноцкім і ніякім родах: тры бядзе, дзьве сяле. Тое самае бачым у старых дакумэнтах: два коні 1479, два сосуды Скар., але две жене, руце, нозе Скар., две лѣте ХVІ в. Ужываньне парнага ліку і ў другіх выпадках: дзвесьце, ачыма, сьлязіма, трыма, ушъю Скар., тых дву сту і т. п.

9) Істнаваньне клічнага склону, хоць зваротак да яго неабавязковы: сынку, чалавеча. Гэтая форма захавалася бесперарыўна ў ва ўсіх дакумэнтах.

  1. Граматычная тэрміналёгія подлуг Б. Тарашкевіча. Увага Я. Л.