Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 13 —

карускай гутаркай, а шмат якіе рысы апошняй прыналежаць і беларускім гутаркам. Дзеля гэтага, у пагранічных мясцовасьцях часта бывае трудна адрозьніць беларусаў ад паўднёва-велікарусаў. Асабліва збліжае іх з апошнімі моцнае аканьне (вымаўленьне ня толькі о бяз націску, але і е, ня маючае на сабе націску, як а—я): нясу, бяда, частаваць, а гэтак сама гук г=h: гавару. Аканьне ў беларускай мове можна прасачыць па пісаных памятках ужо з XІV-га веку: Алкердъ 1359 г., абою 1478, вясло 1489, жана XV в. і г. д. Г=h беларусы вымаўлялі спрадвеку. Ужо ў самых старых пісаных памятках, калі перадавалі чужаземные словы з h, то ужывалі літару г: гелена ХV в., гэрб, Позн. зб. XVІ в.. З другога боку, чужаземнае g перадавалі дзьвюмя літарамі кг: Скиркгайло 1387 г., кглоріа (glorіa) XV в. і г. д.

Але, прыслухаўшыся да мовы беларусаў, можна зауважыць у іх і асобные рысы, часткаю толькі ім адным належачые, а часткаю сходные з украінскімі. Як напрыклад:

1) Утварэньне дз і ц мяккіх заміж д і т мяккіх: хадзіць, дзеці. Гэтая рыска беларускай мовы напамінае польскую, але ў польскай мове дзеканьне і цеканьне крошку іншага характару, з некаторым шыпячым адценкам; суседзцтво з палякамі толькі падтрымлівало гэтую рыску беларускай мовы. Старасьвецкіе беларускіе пісаные памяткі даюць прыклады гэтага зьяўленьня толькі з XV—XVІ в. Старасьвецкіе пісары, наагул, ухіляліся адзначаць вымаўленьне мяккіх д і т і стараліся ўжываць гістарычнае пісьмо, часта можа дзеля таго, каб адрозьніць яго ад польскага, навет у словах, узятых з польскай мовы: абецать 1562 г., дьякуючи XVІ в. Старэйшые прыклады дзеканьня і цеканьня адносяцца да XVІ в.: метаці, Літоўск. матрыка, по водзе 1543, Цімошку 1681 г. У старасьвецкіх прывілеях у лацінскай мове трапляюцца беларускіе словы з дз: dzіakla 1434 г., dzіeczkіe 1529 г. і інш.

2. Утварэньне ў кароткаго заміж у бяз націску, стаячага перад зычным: ўмёр; на месцы прыйменьня в: ўкінуў ў мех, і—што вельмі характэрна—на месцы л у прошлым часе і ў некаторых іншых выпадках, гдзе яно з л—ъл: быў, прасіў, поўны. Істнаваньне ў у вымаўленьні можна прасачыць ужо з ХІІІ в., што ў пісь-