Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 8 —

меньняў, каторые пераважна ў эпоху літоўскага перыяду беларускай гісторыі леглі ў аснову беларускай народнасьці. Насколькі можна судзіць з паведамленьня нашай пачатковай летапісі, гэтые пляменьні былі—дрыгавічы, радзімічы і часткаю крывічы (полацкіе і смаленскіе). Збліжэньне гэтых пляменьняў асабліва ўмацавалося ў перыяд удзельна-вечавога жыцьця, але зусім зьліліся яны ў адну беларускую народнасьць у XІІІ—XІV вякох. Тагды-ж, і часткаю пазьней, беларусы у некаторых мясцох асімілявалі сабе сівяран, вяцічаў і навет некаторые літоўскіе пляменьні, прыкладам, ятвягаў і голядзь. Утвораная гэтак беларуская народнасьць і яе мова духоўна зусім пакарыла сабе літоўцаў-жмудзінаў. Апошніе пачалі пераймаць у беларусаў нажытую імі цывілізацыю, памалу ўсвойвалі мову і навет іх рэлігію грэцкага вызнаньня. Ужо пры Альгердзе ўрад знайшоў патрэбным прызнаць рускую (беларускую) мову офіцыяльнай; сьледам за ўрадам пашлі і вышэйшые станы грамадзянства. Вось як аб гэтым у Рыме казаў папе ў сваей прамове ў 1501 г. віленскі прэлят Эразм Віталі: (Lіthuanі) lіnguam proprіam observant. Verum quіa Ruthenі medіum fere ducatum іncolunt, іllorum loquela dum gracіlіs et facіlіor sіt, utuntur communіus.[1]

У гэтые часы беларуская мова ужо мела ў сабе блізка ўсе тые фонэтычные і морфолёгічные асаблівасьці, каторые характарызуюць яе гукі цяпер; толькі слоўны склад яго і сінтаксічная старана зьмяняліся і далей, у эпоху польскага панаваньня і ўплыву, каторае было досыць значнае ўжо ў ХV в. і вельмі пашырылося ў XVІ і ў далейшые часы, да часу прылучэньня Беларусі да Маскоўшчыны. Паўстаўшые у Беларуска-Літоўскай дзяржаве соймы, гарадзкіе самаўпраўленьні подлуг Магдэбургскага права, заклікаўшые да дзяржаўнага жыцьця і дзейнасьці вышэйшые і

  1. Oratіo Erasmі Vіtellіі praeposіtі Vіlnensіs у выданьні Theіner: Vetera monumenta Polonіae et Lіthuanіae, ІІ (Romae 1861), 278. Пераклад „Літоўцы маюць уласны язык. Але дзеля таго, што русіны насяляюць сярэдзіну дзяржавы, то ўсе звычайна карыстаюцца іх мовай, бо яна далікатная і больш лёгкая“.