Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 7 —

-заходні бок ад Дзьвінску. Затым, граніца ідзе на ўсход да м. Прыдруйску, а ужо адгэтуль-ломанаю лініяй на поўнач па паветах Дрысенскім і Люцынскім Вітабшчыны, прымерна да ст. Корсаўкі. Такім чынам, тэрыторыя беларускага народу абнімае гэтакіе губ.: Магілёўскую—ўсю (у 1920 г. да 2.243.310 чалав.), Віленскую (да 1.325.980 ч.), Вітабск. (да 1.133.660 ч.), Горадзенск. (блізка 1.032.600 ч., Менск. (б. 2.547.000 ч.)—большую частку; Смаленскую (блізка 867.500 ч.)—палавіну; Чарнігаўскую (б. 258.900 ч.)—значную частку; да Беларусі належаць так сама невялікіе пасёлкі ў губ. Калугскай (блізка 10.230 ч.), Ковенскай (6. 61.570 ч.), Курляндзкай (б. 23.890 ч.), Арлоўскай (б. 25.000 ч.), Пскоўскай (б. 41.080 ч.), Сувалскай (6. 26.000 ч.) і Цьверскай (блізка 46.230 ч.). У зазначаных прасторах беларусы складаюць галоўную масу насяленьня, лікам блізка 10.000.000 ч.[1]

Большасьць беларусаў-праваслаўные, але на заходніх акраінах ёсьць і каталікі; ў Сувал. і часткаю ў заходніх паветах Горадзеншчыны, Віленшчыны і Вітабшчыны, а так сама на ўсходніх паветах Ковеншчыны і Курляндшчыны-складаюць большасьць каталікі; у нязначным ліку каталікі ёсьць і ў іншых мясцох. У 1897 г. праваслаўных налічвалі 4.661.966 ч., а каталікоў—1.050.285 чалавек.


ІІ.

Утвареньне беларускай народнасьці і мовы.

Цяперашняя беларуская мова злажылася паступова, гістарычна, з мовы тых даўнейшых славянскіх пля-

  1. Падробная статыстыка зроблена намі ў названай вышэй „Этнограф. картѣ“. Тут дзеля розных уваг падаём процэнтные адносіны беларусаў і палякоў подлуг дапасаваньня да перапісу 1897 г. ў пагранічных паветах у цэласьці (уключаючы і гарады): Люцынскі павет—беларусаў 20,5%, палякоў 2,18%; Дрысен. павет—б. 86,24%, п. 2,3%; Дзьвін. пав.—б. 13,8%, п. 9,14%; Сьвянц. пав.—б. 47,5%, п. 6%; Вілен. пав.—б. 26,43%; п. 20,5%; Троцкі пав.—б. 15,7%, п. 11, Ашмян. пав.—б. 79,9% п. 1,7%; Лідзкі пав.—б. 73,1%, п. 4,6%; Горадзен, пав.—б.. 65,7% п. 5,6%; Аугуст. пав.—б. 32,46%, п. 49,13%, Сакольск. пав.—б.’ 83,8%. п. 1,15%; Беластоц. пав.—б. 26,1%, п. 33,9%; Бельск. пав.—б. 4,9%, п. 34,9%; Пружанскі пав.-б. 75,4%, п. 1,3%; Слонім. пав.—б. 80,7%, п. 1,5%; Пінскі пав.—б. 74,3%, п. 3%; Мазырскі пав.—б. 79,2%. д. 2%; Рэчыцкі пав.—б. 82,5%, п. 1,06%.