Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нізацый і партый у Менску з 14 па 25 кастрычніка[1]. Прычынаю гэтага зьявіліся два пытаньні, узьнятыя на паседжаньнях сэсіі: першае—пасылка ў Кіеў у Раду народаў прадстаўніка ад беларускае Рады і распаўсю­джаньне старшынёю маскоўскае організацыі БСГ А. Бурбісам протэсту проці намеру пецярбурскае яе організацыі блёкавацца на выбарах ва Устаноўчы сойм з інтэрнацыяналістымі. Шчырая пагоджанасьць у погля­дах на гэта пытаньне большасьці членаў БСГ з прадстаўнікамі правых партый і непартыйных, прымусілі членаў сэсіі ад пецярбурскае і бабруй­скае організацыі БСГ пакінуць сэсію Рады.

Гэты інцыдэнт адразу-ж быў перанесены на трэці зьезд БСГ, які ў гэты час адбываўся ў Менску, і атрымаў на ім далейшае разьвіцьцё. Вынікам яго было тое, што зьезд ня ўвёў у склад абранага ЦК прад­стаўніка пецярбурскае організацыі, думаючы, што ён „можа выйсьці з партыі".

Адгэтуль пачалося існаваньне дзьвёх частак БСГ—левае і правае. Левая ці, як часта называлі яе, незалежная частка, працуючы, галоўным шнам, у Пецярбурзе, сустракала для сябе адпаведныя ўмовы. Было ясна, што погляды і тактыку большасьці БСГ толькі і можна было цяр­пець—гэта ў цесным сужыцьці з правымі ад Грамады суседзямі. Затое радыкалізацыя пецярбурскай організацыі яе была спаткана вельмі пры­хільна БС-ДРП(б). Каб ня было менскага расколу, бязумоўна, значна паглыбілася-б адчужанасьць паміж БС-ДРП(б) і пецярбурскай організацыяй БСГ. Раскол падаваў надзею на тое, што магчыма паглынаньне організацыі Беларускай соцыялістычнай грамады БС-ДРП(б). Фактычна ўжо загадзя гутаркі пра гэта пашыраліся ў абедзьвюх партыях. Аднак яшчэ два-тры месяцы гэтае пытаньне заставалася нявырашаным. Якраз загарэлася справа з організацыяй усебеларускага зьезду. Апошнім над­звычайна захапіліся ня толькі менскія беларускія грамадзкія ўстановы, але і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпу­татаў. Беларускі абласны камітэт, будучы расійска-эсэраўскай організа­цыяй, меў на мэце праз усебеларускі зьезд організаваць процібальшавіцкую базу. Ідэя незалежнасьці Беларусі яму была, мякка кажучы, невымагальнай. Не асабліва спагадныя кастрычнікаўскім ідэалам таіліся думкі і ў большасьці членаў закладзенай на другой сэсіі Рады організацый і партый—Вялікае рады і Вайсковае рады. Цэлы шэраг выдатных членаў абедзьвюх гэтых організацый былі выяўнымі ворагамі савецкае ўлады. І хоць у нацыянальным пытаньні паміж радамі і абласным камі­тэтам і адчуваліся шурпатасьці—політычныя погляды іх ядналі. Да гэтых поглядаў спакойліва адносілася і правая частка БСГ.

Выкарыстаць зьезд з мэтаю яго набліжэньня да Кастрычніка—уваходзіла ў заданьне БС-ДРП(б) і левае часткі БСГ. У Пецярбурзе пача

  1. Гл. артыкул Ж. З. Х. „Ад кастрычніка 1917 г. да лютага 1918 г." „Полымя" № 1 (9) за 1924 г.