Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вору, забраўшага шмат часу ад конфэрэнцыі, былі вынесены наступныя пастановы: 1) па рэорганізацыі Беларускага нацыянальнага камісарыяту: „Прызнаць існаваньне Беларускага нацыянальнага камісарыяту канечна патрэбным і зрабіць яго рэорганізацыю ў сэнсе замены некаторых яго кіраўнікоў новымі, больш чыннымі супрацоўнікамі"[1]; 2) па пытаньні стварэньня беларускай Чырвонай арміі: „Прымаючы пад увагу выключна адказнае міжнароднае становішча, у якім знаходзіцца цяпер вызваленая Беларусь, конфэрэнцыя лічыць канечна патрэбным стварыць беларускія палкі Чырвонае арміі, ганаровай і адказнай задачаю якіх будзе абарона Беларусі, як аднаго з форпостаў Вялікае Расійскае Соцыялістычнае Рэволюцыі ў змаганьні апошняй з сусьветным імпэрыялізмам.

Каб практычна вырашыць гэтае пытаньне, конфэрзнцыя пастанаўляе: даручыць абранаму цэнтральнаму Бюро беларускіх комўністычных сэкцый усё кіраўніцтва і дбаньне пра формаваньне беларускіх чырвоных палкоў; з гэтаю мэтаю сэкцыям на мясцох увайсьці ў патрэбны контакт з вай­сковаю савецкаю ўладаю і пачаць неадкладна вярбоўку чырвонаармей­цаў ды далейшую патрэбную організацыйную працу.

Політычным камісарам беларускага палка пры Заходняй стралковай дывізіі, які пачаў ужо формавацца ў Маскве, назначыць т. М. Драка-Дракона, назваўшы полк „Полацкім". Папаўненьне людзьмі гэтага палка перадаць беларускім комуністычным сэкцыям тых гарадоў Савецкай Расіі, дзе ёсьць многа беларусаў-бежанцаў.

Сформаваны ў Пецярбургу самаахвотніцкі атрад беларусаў-комуністых выправіць у Менск, дзе ён будзе добрым комуністычным асярод­кам для беларускіх палкоў, формаваньне якіх там пачнецца.

Конфэрэнцыя ўпэўнена ў тым, што ў бліжэйшыя месяцы маладая беларуская Чырвоная армія, побач са старымі славутымі латыскімі і іншымі чырвонаармейскімі палкамі, зьявіцца перадавым змаганьнікам і абаронцам соцыяльнае рэволюцыі"; 3) па пытаньні будаўніцтва сельскіх комун: „Бачачы ў сельска-гаспадарчых вытворчых комунах, апроч усіх іншых бакоў іх вартасьці, яшчэ і новую форму комуністычнага будаў­ніцтва жыцьця, а таксама лічачы грамадзкае карыстаньне зямлёю, пера­ходам да комун, конфэрзнцыя прызнае асаблівую каштоўнасьць будаў­ніцтва комун і працу ў кірунку аформленьня грамадзкага зямлякарыстаньня ў беларускай вёсцы і заклікае ўсіх партыйных працаўнікоў, апроч агульна-політычнай і культурна-асьветнай работы, побач распачаць у вёсцы і працу для будаўніцтва комун. На беларускія бежанскія гушчы, якія цяпер пазбаўлены магчымасьці аднаўляць сваю падворную гаспа­дарку, павінна быць зьвернута асаблівая організацыйная ўвага з боку Беларускай савецкай улады ў сэнсе пераводу іх да комунальнае

  1. У выніку пастановы была замена камісара Белнакому Т. Лагуна з прычыны яго доўгай адсутнасьці ў камандыроўцы—т. Жылуновічам і сакратара Белнакому т. Чарнушэвіча згодна яго просьбы—т. Мазурам і шэраг іншых зьмен.