Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

яго—пецярбурскага аддзяленьня, організавала баявы атрад, перадавы пад загад Пецярбурскай надзвычайнай камісіі, адчыніла школы першае і другое ступені з лікам вучняў да 200 ч., паслала шэраг таварышоў для працы ў Беларусь, вяла старанную агітацыйна-організацыйную працу сярод беларусаў-матросаў і беларусаў бежанцаў. Саратаўская сэкцыя, паводле слоў яе дэлегатаў—т. т. Пратакоўскага і Бяганскага, зорганізаваная 23 верасьня, пад час конфэрэнцыі мела ў сваім складзе 30 партыйцаў-беларусаў і 32 спачуваючых. Сэкцыя адчыніла клюб, наладзіла б мітынгаў беларусаў-бежанцаў, зрабіла шмат выездаў у суседнія гарады. „Сэкцыя карыстаецца харошымі адносінамі да яе і ўвагай". У тамбоўскай сэкцыі зорганізавана да 60 комуністых-беларусаў і да 100 спачуваючых. У шмат якіх установах Тамбова беларусы-комуністыя займаюць адказныя па­сады; а ў часе белагвардзейскага паўстаньня асноўнае заданьне ў справе яго зьніштажэньня выканалі беларусы-комуністыя.

Шырокім фронтам накіравана праца і ў менскай сэкцыі, якая шмат зрабіла ў справе організацыі савецкага апарату пасьля выхаду немцаў і ў справе наладжаньня беларускага культурнага жыцьця.

Падагуленыя перад конфэрэнцыяй вынікі працы сэкцый станавілі сабою значны ўклад у скарбніцу рэволюцыйнага змаганьня і соцыялістычнага будаўніцтва. Абапіраючыся на праробленую сэкцыямі працу, можна было спадзявацца на добрую будучыню. Конфэрэнцыя аднага­лосна прыняла наступную рэзолюцыю па першым пытаньні павесткі дня: „Са здавальненьнем заслухаўшы даклады з месц пра выключную рэволюцыйна-комуністычную ролю, якую адыгралі і адыгрываюць бела­русы-комуністыя ў Вялікай Расійскай Рэволюцыі ў шмат якіх мясцох Расіі, і прымаючы пад увагу адказны момант у жыцьці Беларусі, які абавязвае беларусаў-комуністых прыняць самы чынны ўдзел у стварэньні Савецкае Беларусі, конфэрэнцыя пастанаўляе: 1) вясьці далей організацыйную працу ў справе стварэньня беларускіх сэкцый, карысьць існа­ваньня якіх ужо выявілася; 2) беларускія сэкцыі павінны, не парушаючы адзінай рэволюцыйнай чыннасьці, вылучыць зараз-жа магчымы максы­мум комуністых-працаўнікоў для адпраўкі іх у Беларусь, і гэту сваю работу—забесьпячэньня Беларусі падрыхтаванымі працаўнікамі—вясьці і далей; 3) усе беларускія сэкцыі, у справе аб'яднаньня свае работы, павінны трымаць самую цесную сувязь з тым сваім цэнтрам, які абярэ конфэрэнцыя; 4) сродкі, патрэбныя на організацыйную работу і інш., сэкцыі могуць атрымаць часткаю ад мясцовых камітэтаў РКП(б), часткаю-ж ад свайго цэнтру".

* * *

Нацыянальнае пытаньне на конфэрэнцыі беларускіх сэкцый РКП(б) абгаворвалася, галоўным чынам, з тэорытычнага пункту гледжаньня. Вострасьць і складаньне яго часта блыталі асобных таварышоў-партыйцаў у іх поглядах на вырашэньне гэтага пытаньня. Глыбокія ўзрушэньні