Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ніцтва, ажыцьцёвіць ідэю стварэньня Савецкае Беларусі"; Вышэйшаму ваенна-рэволюцыйнаму савету рэспублікі—„У асобе Вышэйшага ваенна-рэволюцыйнага савету рэспублікі першая конфэрэнцыя беларускіх сэкцый РКП(б) вітае героічных Чырвоную армію і Чырвоны флёт, якія мужна і самааддана змагаюцца за ідэалы вялікае сусьветнае соцыяльнае рэволюцыі супроць нападаючых на яе міжнароднай буржуазіі і капіталу. Конфэрэнцыя ўшаноўвае памяць таварышоў, загінуўшых у гэтым пачэс­ным змаганьні, і спадзяецца, што Чырвоная армія, у шэрагах якое не апошняе месца займаюць сыны працоўнае Беларусі, здолее абараніць яе ад драпежніцкага захопу міжнароднай контр-рэволюцыйнай буржу­азіяй".

Ухваліўшы і прыняўшы паданыя тэксты тэлеграм, конфэрэнцыя заслухала і прыняла наступную павестку дня, апрацаваную ініцыятыў­ным Бюро па яе скліканьню: 1) Інформацыя камітэту маскоўскай бела­ рускай сэкцыі РКП(б) і агляд політычнай працы комуністых на мясцох. 2) Нацыянальнае пытаньне. 3) Сучаснае політычнае становішча на Бела­русі і ўзаемаадносіны паміж політычнымі партыямі. 4) Стварэньне работніцка-сялянскага ўраду на Беларусі. 5) Задачы, што стаяць перад беларусамі-комуністымі: а) стварэньне аб'яднанага бюро; б) рэорганізацыя Беларускага нацыянальнага камітэту; в) выданьне партыйнага органу; г) агітацыйна-політычная і організацыйная праца (беларуская Чырвоная армія, вясковыя комуны, культурна-асьветная праца, сродкі, выпраўка на месцы і інструкцыя ад'яджаючым, адозва да беларускага народу і беларускіх комуністых). 6) Мобілізацыя беларусаў-комуністых. 7) Бягу­чыя справы. Тут-жа, усьведамляючы ўсю важнасьць конфэрэнцыі, было пастаноўлена „запісваць у протокол паседжаньняў па магчымасьці ўсё і прамоўцаў не абмяжоўваць часам".

Першае пытаньне павесткі для конфэрэнцыі заняло амаль ня ўсё першае паседжаньне. Па ім выказвалася звыш дзесяці таварышоў, яны ў сваіх прамовах шырока высьветлілі зробленую сэкцыямі працу і стан гэтых сэкцый. Згодна гэтых прамоў праца беларускіх сэкцый нечакана выявілася перад конфэрэнцыяй у выглядзе шырока-разгорнутай, плён­най па сваіх выніках чыннасьці. Так, маскоўская сэкцыя выканала працу па ўсталяваньні і паглыбленьні чыннасьці Белнакому, пераслала ў Менск для работы ў вызваленай Беларусі да пятнаццаці адказных таварышоў, наладзіла некалькі агульна-беларускіх мітынгаў у Маскве, распачала культурна-асьветную работу; з часу заснаваньня сэкцыі офіцыяльны орган Белнакому „Дзяньніца" зрабіўся і органам сэкцыі. Пецяр­бурская сэкцыя, як далажыў яе дэлегат т. Усьціновіч, заснавалася з ле­вага крыла Беларускай соцыялістычнай грамады; спачатку яна была невялікай па асабоваму складу, але хутка вырасла і набыла сілу і аўта­рытэт сярод беларускіх рабочых Пецярбургу. Сэкцыя выканала заданьне ў справе організацыі Беларускага нацыянальнага камісарыяту і пасьля