Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пасланы камітэтам маскоўскай сэкцыі для наладжаньня зносін з інша­гароднімі белсэкцыямі, мотываваў адклад тэрміновасьцю распача­тай ім працы па зьбіраньню беларускіх комуністычных сіл. Пры іншых абставінах, магчыма, трэба было-б зьвярнуць увагу на просьбы таварышоў пра адклад конфэрэнцыі, але тады ўжо гэтага зрабіць нельга было. Падзеі ўпарта вымагалі правасьці конфэрэнцыю, каб не апярэдзіць сабою чыннасьці беларускіх сэкцый. І ў Тамбоў, і ў Пецярбург далі адказы, што конфэрэнцыя абавязкова павінна быць адчынена 20 сьнежня. Спа­трэбіўся, аднак, цэлы дзень, каб абгаварыць справу з тэлеграмамі, і конфэрэнцыя адчынілася 21 сьнежня 1918 г. на Гранатным завулку, 24, у памяшканьні Белнакому.

На першае паседжаньне зьявілася семнаццаць чалавек ад пяці бела­ рускіх комуністычных сэкцыі РКП: ад маскоўскае—З. Жылуновіч, І. Няцэцкі, А. Чарвякоў, Я. Дыла, З. Чарнушэвіч, Я. Блізьнюк і Я. Рыбак; ад пецярбурскае—А. Усьціновіч, Ю. Памецка, А. Макарэвіч і Ф . Балбека; ад саратаўскае—Б. Бяганскі, А. Баркоўскі і А. Пратакоўскі; ад тамбоўскае—М. Драка-Дракон і В. Ханін і ад менскае— Э. Русецкі[1]. Паседжаньне адчыніў старшыня камітэту маскоўскае сэк­цыі З. Жылуновіч а шостай гадзіне ўвечары. Перш былі заслуханы прывітальныя тэлеграмы з Менску і з Пецярбургу. Пасьля конфэрэнцыя абрала прэзыдыум у складзе: старшыні—Жылуновіча, таварыша стар­шыні—Усьціновіча, сакратароў—Блізьнюка і Чарнушэвіча. Пасьля аб­раньня прэзыдыуму конфэрэнцыя пастанавіла паслаць наступнага зьместу прывітальныя тэлеграмы: тав. Леніну—„Першая конфэрэнцыя беларускіх сэкцый РКП (бальшавікоў) пасылае вам, дарагі таварыш Уладзімер Ільліч, сваё гарачае прывітаньне, як натхненнаму правадыру пролетарыяту ўсіх краін і ўсіх нацый да сьветлага ідэалу інтэрнацыянальнага соцыялізму"; тав. Сталіну—„Першая конфэрэнцыя беларускіх сэкцый РКП(б) вітае вас, як шчырага спаборніка канечнай патрэбы вырашыць нацыянальнае пытаньне з клясавага пункту гледжаньня і як адданага рэволюцыянэра і змаганьніка за інтарэсы пролетарыяту і бяднейшага сялянства ўсіх краін і ўсіх нацыянальнасьцям Конфэрэнцыя мае надзеі, што пры вашым аўтарытэтным падтрыманьні работніцка-сялянская Беларусь зойме належ­нае месца ў Савецкай Соцыялістычнай Фэдэрацыі"; Усерасійскаму Цэн­тральнаму Выканаўчаму Камітэту—„Першая конфэрэнцыя РКП(б) вітае ВЦІК, як вышэйшы орган работніцка-сялянскай улады фэдэрацыйнай савецкай рэспублікі, які няўхільна і цьвёрда праводзіць у жыцьцё ідэю інтэрнацыянальнага соцыялізму. Конфэрэнцыя мае надзею, што ВЦІК, праводзячы ў жыцьцё прынцыпы фэдэрацыйнага соцыялістычнага будаў

  1. Да гэтых таварышоў пазьней далучыліся яшчэ два прадстаўнікі ад невельскага павятовага камітэту РКП—т. т. Бейлін і Волкаў і адзін прадстаўнік ад менскай белсэкцыі—Клыш. Такім чынам, усяго на конфэрэнцыі было са станоўчым голасам 20 ч. ад шасьці організацый.