Перайсці да зместу

Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яшчэ ўлетку 1917 году, калі толькі праца Беларускай соцыялістычнай грамады ў Пецярбурзе пашырылася на заводы, у яе склад увайшло не­калькі дзесяткаў членаў соцыял-дэмократаў бальшавікоў. Апошнія былі з розных фабрык і заводаў Пецярбургу, але галоўнае ядро іх склада­лася з пуцілаўскіх рабочых. Калі за Нараўскаю заставаю зорганізаваўся рабочы аддзел БСГ, даволі значны па ліку членаў і дужа эфэктоўны па соцыяльнаму складу іх, вялікая частка апошніх належала адначасна і да соцыял-дэмократычнае бальшавіцкае організацыі. Усе партыйныя аба­вязкі яны выконвалі аднакага старанна ў адносінах да абодвух партый. Мітынгі БСГ, якія раз-по-разу наладжваліся ў будынку сталовай Пуцілаўскага заводу, былі многалюднымі і актыўнымі. У сваіх выступлень­нях таварышы пуцілаўцы, члены БСГ і члены с.-д. бальшавікоў выразна адрозьніваліся ад цэнтральнае організацыі БСГ. Асабліва ярка гэта вы­яўлялася кожны раз тады, калі выступленьні пуцілаўцаў адбываліся не­ пасрэдна за выступленьнямі дакладчыкаў ад БСГ. Рашучы і выразны пролетарска-клясавы пункт гледжаньня чырвонаю ніткаю вызначаўся ва ўсіх выступленьнях членаў „пуцілаўскае“ організацыі БСГ. Тым ня менш на­вочная адмежаванасьць у ідэёвых настроях ані не перашкаджала членам цэн­тральнага камітэту БСГ ад нараўскае організацыі акуратна зьяўляцца на паседжаньні ЦК Грамады і прымаць чынны ўдзел у абгаворы пастаўленых пытаньняў. Ці то з тае прычыны, што пуцілаўскія таварышы былі за­хоплены вырашэньнем беларускіх нацыянальных пытаньняў, ці з прычыны таго, што яны ў той час слаба ўяўлялі тактыку бальшавіцкае партыі, але ў першыя часы свае працы ў БСГ яны мала ўжывалі бальшавіцкі мэтад крытыкі. Толькі выпадкова на адным са сходаў пры Пуцілаўскім заво­дзе рашуча было наведзена наступленьне на дакладчыка ад ЦК БСГ Я. Варонку. Яго падазроная соцыялістычнасьць вельмі выяўна кідалася ў вочы, чаму і сустрэла сабе вострую ацэнку з боку пуцілаўцаў. Калі-б сход абмежаваўся варонкаваю прамоваю, бязумоўна, БСГ згубіла-б знач­ную долю свайго аўтарытэту сярод пуцілаўскіх рабочых. Але тут-жа, сьледам за ім пачаў гаварыць другі член камітэту грамады і становішча было выратавана. Усё-ж пасьля гэтага выпадку тэндэнцыя крытычных