4. А. К. Сержпутоўскі. Кароткі Беларуска-Рускі слоўнічак (рукапіс).
5. А. Д. Ярушэвіч. Беларускі слоўнік (рукапіс; зьмешчаны беларускія словы без перакладу).
6. Беларуская Навуковая Тэрмінолёгія. Выд. Інстытуту Беларускае Культуры. Менск. 1922—24 гг. Вып. І—VI.
7. Рукапісы яшчэ не надрукованых тэрмінолёгій у апрацоўцы Камісій Інстытуту Беларускае Культуры: Зоолёгічнай, Юрыдычнай і Гістарычнай, а таксама Вайсковай тэрмінолёгіі, апрацованай Вайсковай Падкамісіяй пры ІБК.
Апроч таго, меўся пад рукамі Беларуска-Польска-Расійскі слоўнік Я. Ціхінскага (рукапіс Інстытуту Беларускае Культуры). Гэты слоўнік служыў для праверкі слоўнікавага матар’ялу, дадзенага ў іншых слоўніках. Быў прыняты пад увагу і „Смоленский Областной словарь“ У. Дабравольскага.
Пэўная колькасьць слоў выпісана для слоўніка й беспасярэдна з твораў баларускіх пісьменьнікаў. Прыняты пад увагу найноўшыя выданьні гэтых твораў, хаця зусім зразумела, што за той короткі час, у які быў напісан слоўнік (4 мес.), ня было магчымасьці дакладна прааналізаваць кожнага пісьменьніка й прышлося абмежавацца толькі некаторымі характэрнымі словамі.
Урэшце, вельмі важнае значэньне ў справе ўкладаньня слоўніка меў зложаны і С. Некрашэвічам сумесна з М. Байковым „Падробны Расійска-Баларускі слоўнік“. Амаль што двохгадовая праца над гэтым слоўнікам значна палегчыла сыстэматызацыю слоўнікавага матар’ялу.
У справе ўкладаньня слоўніка беларускае навукова-літаратурнае мовы істотнае значэньне мела й дзейнасьць Інстытуту Беларускае Культуры ў складзе яго сяброў да моманту рэорганізацыі. Навуковыя тэрміны, якія ўвашлі ў слоўнік, абавязаны сваёй апрацоўкай Інстытуту Беларускае Культуры.
Зразумела таксама, што толькі пры ўмове існаваньня такога асяродку навуковае чыннасьці ў Беларусі, якім зьяўляецца Інстытут Беларускае Культуры, стала магчымым весьці слоўнікавую працу на больш пэўным грунце, чымся гэта было раней.
Аднак зразумела, што кароткі тэрмін працы й навіна справы не маглі не адбіцца на апрацоўцы слоўніка. Тут магчымы пахібы і апушчэньні, адзначыць якія павінна крытыка. Таксама з папярэдняга відаць, што гэты слоўнік яшчэ ня ёсьць поўным слоўнікам беларускае мовы. Ён — толькі адзін крок да ўтварэньня такога слоўніка.