Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1921).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Чысло.

§42. Адны чыслы паказваюць лік (на пытаньне колькі? і называюцца лічнымі, другія — парадак (на пытаньне каторы?) і называюцца парадкавымі.

Чыслы лічныя.
Чыслы парадкавыя.
1адзін, адна, адно першыая,ае
2два, дзьве́, двадругі
3трытрэці
4чатырычацьверты
5пяцьпяты
6шэсьцьшосты
7се́мсёмы
8восемвосьмы
9дзе́вяцьдзевяты
10дзесяцьдзесяты
11адзінаццаць[1]адзінаццаты
12дванаццацьдванаццаты
13трынаццаць....
14чатырнаццаць....
15пятнаццаць....
16шаснаццаць....
17семнаццаць....
18восемнаццаць....
19дзевятнаццаць....
20дваццацьдваццаты
21дваццаць адзіндваццаць пе́ршы
30трыццацьтрыццаты
40сораксаракавы
50пяцьдзесятпяцьдзесяты
60шэсьцьдзесятшэсьцьдзесяты і г. д.
70се́мдзесят....
80восемдзесят....
90дзе́вяцьдзесят....
  1. Ужываюцца таксама формы: адзінанцаць, двананцаць, трынанцаць, чатырнанцаць, і г. д., а таксама адзінанцаты, двананцаты, трынанцаты і г. д.