Гэта старонка не была вычытаная
§29. Словы з устаўкаю эн, ат, эс. Сюды прынале́жаць: 1) іме́ньні на мя: імя, плямя, це́мя, рамя, стрэмя і 2) гэткія як цяля, парася, зярня, ваўчаня, княжа і іншыя[1].
| Н. В. К. | ягня,ягнё | ||
| Род. | іме́ньня, | імя | ягняці |
| Дав. | іме́ньню, | імю | ягняці |
| Тв. | іме́ньнем, | імем | ягнём |
| Ме́с. | іме́ньні, | імі | ягняці |
| Н. В. К. | іме́ньні | ягняты |
| Род. | іме́ньняў | ягнят, аў |
| Дав. | іме́ньням | ягнятам |
| Тв. | іме́ньнямі | ягнятамі |
| Ме́с. | іме́ньнях | ягнятах |
Устаўку эс знаходзім у множным ліку слова кола — калёсы[2] ды не́ба — нябёсы.
Задачка. 1) Праскланяй: плямя, цяля, ваўчаня, княжа. 2) Што значыць колы і што значыць калёсы?
III. Жаноцкі род.
§30. А. Іме́ньні жаноцкага роду на а.
| Наз. | 1) | галав-а | 2) | калін-а | |
| Род. | галав-ы[3] | калін-ы | |||
| Дав. | галав-е́ | калін-е | |||
| Він. | галав-у | калін-у | |||
| Тв. | галав-ою (ой) | калін-аю (ой) | |||
| Ме́с. | галав-е́ | калін-е | |||