| Н. В. К. | 5. | жыцьц-ё | 2) | пол-е |
| Род. | жыцьц-я | пол-я | ||
| Дав. | жыцьц-ю | пол-ю | ||
| Тв. | жыцьц-ём | пол-ем | ||
| Ме́с. | жыцьц-і | пол-і | ||
| Н. В. К. | .. | пал-і | ||
| Род. | .. | пал-ёў | ||
| Дав. | .. | пал-ём | ||
| Тв. | .. | пал-ямі | ||
| Ме́с. | .. | пал-ёх | ||
1) Месны склон адз. л. мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у, якія ўжываюцца, так, як у іме́ньнях мужчынскага роду, напр.:
а) у сяле́, пры вакне́, у гумне́, на сукне́, аб пісьме́ і г. д. (канчатак е пад націскам).
на се́не, у ле́це, на це́ле, у слове, на не́бе, на пале́не, і г. д. (канчатак не пад націскам).
b) аб дабры, на плячы, пры гумянцы, на моры, у горы, пры вогнішчы, на сэрцы, на ваконцы, на сонцы і г. д.
с) іме́ньні на к перад канчаткам маюць у: ве́ка — аб ве́ку,
вока — аб воку.
d) у лахмацьці, у жыцьці, на гальлі, у чытаньні, пры здарэньні, на полі і г. д.
Задачка. Вывесьці правіла, калі ўжываецца які канчатак.
2) Назоўны склон мн. ліку мае канчаткі і, ы: гумны, палі, азёры, здарэньні і г. д.
3) Родны склон мн. л. можа ўжывацца або з канчаткам оў (аў) або без канчатку: вядзёр — вёдраў, красён — кроснаў,
пле́ч — пле́чаў і г. д.
4) Трэба заўважыць розьніцу ў націску: сяло — сёлы, вядро — вёдры, вакно — вокны; але — два, тры, чатыры сялы, вядры, вакны i г. д.
5) Слова ярмо ў множным ліку мае ёрмы (але — два, тры, чатыры ярмы).
§ 28. Вока і вуха скланяюцца гэтак: вока, вока, воку, вокам, на воку; вочы, вачэй, вачом, вачмі, аб вачох; вуха, вухам, у вусе; вушы, вушэй, вушом, вушмі, аб вушох.