Гэта старонка не была вычытаная
II.
§15. Усе́ словы можна падзяліць падзяліць на 9 радоў або дзе́вяць часьцінаў мовы:
| 1. | імя | 5. | дзеяслоў |
| 2. | прыме́та | 6. | прыслоўе |
| 3. | чысло | 7. | прыймя |
| 4. | займя | 8. | злуч |
§16. Імя. Да гэтае часьціны мовы нале́жаць усе́ тыя словы, што скланяюцца і маюць адзін з трох радоў: мужчынскі (баран, стол), жаноцкі (аве́чка, лава), ніякі (вакно, дабро).
§17. Склане́ньнем называецца зьме́на канчатку слоў у адзіночным і множным ліку ў зале́жнасьці ад розных пытаньняў, напрыклад:
| пытаньне | лік адзіночны | лік множны | |
| 1. | хто? | брат | браты |
| што? | стол | сталы | |
| 2. | каго? | брата | братоў |
| чаго? | стала | сталоў | |
| 3. | каму? | брату | братом |
| чаму? | сталу | сталом | |
| 4. | каго? | брата | братоў |
| што? | стол | сталы | |
| 5. | кім? | братам | братамі |
| чым? | сталом | сталамі | |
| 6. | пры кім? | браце | братох |
| пры чым? | стале́ | сталох | |
| 7. | Завучы | браце! | браты! |
| кажам: | стале́! | сталы! | |