Гэта старонка не была вычытаная
Задачка. Літары, што азначаюць цьвёрдыя зычныя, падчыркнуць аднэй рыскаю, а тыя, што азначаюць мягкія — дзьвюма:
|
|
§4. Зычныя могуць вымаўляцца звонка (з голасам) і глуха (бяз голасу), прычым
| звонкаму адказавае глухі | |||
| б | п | (бабы—папы) | |
| д | т | (дам—там) | |
| ґ | к | (ґіль—кінь) | |
| г | х | (гам—хам) | |
| з | с | (заву—саву) | |
| ж | ш | (жаль—шаль) | |
| дз | ц | (дзѐнь—це́нь) | |
| дж | ч | (хаджу—хачу) | |
| л р м н |
ня маюць падобных глухіх. | ||
Задачка. Аднэй рыскаю адзначыць звонкія гукі, дзьвюма — глухія.
|
|
| § 5. Зычныя | з, с, ц, дз называюцца | сычачымі. | |
| „ | ж, дж, ш, ч,„ | шыпячымі. | |
| „ | р, л, | „ | плаўнымі. |
| „ | н, м, | „ | насавымі. |
§6. Водуг тых прыладаў, якімі найбольш вымаўляюцца зычныя, іх можна падзяліць на
губныя: б, в, м, п, ф.
язычныя: д, ж, дж, ч, ш, з, с, ц, дз, р, л, н.
гартанныя: г, ґ, к, х.