Лік множны. | ||||
Н. | усе́ | В. | як Н. або Р. | для ўсіх р. |
Р. | усіх | Т. | усімі | |
Д. | усім | М. | усіх |
§ 62. Такія займе́ньні, як нашы, гэны, кожны, які, такі і інш., скланяюцца як прыме́ты: нашы, нашага, нашаму і г. д.
§ 63. Увагі аб розных склонах.
1) Побач з формамі роднага склону адз. л. муж. і ніякага р. на — о (каго, чаго, яго і інш.) ужываюцца і формы на — а (кага̀, чага̀, яга̀, тага̀, усяга̀; чыйга̀, майга̀, твайга, свайга, а таксама слоў зложаных з гэтых займе́ньняў: сага̀ньня, сяга̀лета).
2) У творным склоне ж. р. формы на — ою, ёю звычайне́й у беларускай мове за кароткія формы на — ой, ёй.
3) Побач з формамі нашы, нашая, нашае ўжываюцца скарочаныя наш, наша, наша.
§ 64. Задачка. Праскланяй:
Мой добры конь, гэты самы замок, сам гаспадар, уве́сь хле́б, усялякая работа, сама гаспадыня, тая прыгожая краска, гэтае дзіця, маё дабро, чыё пяро, хто такі, што такое.
Дзеяслоў.
§ 65. Дзеясловам называецца такое слова, што азначае стан (ляжаць, сядзе́ць, спаць) або дзе́яньне[1] (браць, рубаць).
Дзеяслоў зьмяняецца ў часе, ліку і асобе.
§ 66. Часоў — тры: цяпе́рашні, прошлы і будучы.
Напр.: | я пішу (цяпе́р. час) | |
я пісаў (прошлы час) | ||
я буду пісаць | будучы час | |
я напішу |
Лікі — два: адзіночны і множны.
Напр.: я | пішу, ты пішаш, ён, яна, яно піша (лік адз.); мы пішам, вы пішаце, яны пішуць (лік мн.). |
- ↑ Дзеля гэтага і называецца дзеясловам.