Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі
Лік множны.
Н. бос-ыя В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. бос-ых Т. бос-ымі
Д. бос-ым М. бос-ых

Так сама зьмяняюцца прыме́ты з мягкім зычным перад канчаткамі:

3) Лік адзіночны.
Н. сін-і сін-яя сін-яе
Р. сін-яга сін-яе (яй) сін-яга
Д. сін-яму сін-яй сін-яму
В. як Н. або Р. сін-юю як Н.
Т. сін-ім сін-яю (яй) сін-ім
М. сін-ім сін-яй сін-ім
Лік множны.
Н. сін-ія В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. сін-іх Т. сін-імі
Д. сін-ім М. сін-іх

§ 40. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то ў родным склоне — о́га, калі націск ня прыходзіцца на канчатак, а на аснову, то — ага: сьвяты — сьвятога, добры —- добрага, сіні — сіняга, вялікі — вялікага і г. д.

§ 41. Тыя прыме́ты, што азначаюць якасьць (на пы­таньне які?), могуць ме́ць тры ступе́ні гэтае якасьці, або тры ступе́ні прыраўнаваньня:

1-ая ступе́нь — звычайная: зялёны, ая, ае, вялікі, ая, ае;

2-ая ступе́нь — вышэйшая: зеляне́йшы, вялікшы;

3-ая ступе́нь — найвышэйшая: найвялікшы, найзеляне́йшы, або самы зялёны, самы вялікі, ці за усіх найзеляне́йшы, ад усіх найвялікшы і г. д.

Некаторыя прыме́ты маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня: добры — ле́пшы, найле́пшы; благі — горшы, найгоршы; малы — ме́ншы, найме́ншы.

Задачка. 1. Праскланяйце:

Сіні, чорны, горкі, салодкі, тоўсты, глухі.

2. Напішэце ступе́ні прыраўнаваньня:

Новы кажух, зялёны сад, вялікі бор, цёплая шапка, шырокае поле, глыбокае мора, сьляпы конь, благі сон, сухі хле́б.