Задачка. Перапішы словы з удваеньнем і дапішы свае прыклады.
§12. Прыдыханьне. Калі слова пачынаецца з галоснага, то перад ім можа стаяць прыдыханьне в або г: вока, вуха; авёс — гавёс і г. д. Прыдыханьне сустракаецца і ў сярэдзіне слова паміж двума галоснымі: павук, навука, цівун і інш.
Задачка. Азнач рыскаю прыдыханьне:
Вакно, варыць, вочы, вол, вужака, вузкі, вугаль, павук, павёў, віна, вайна, Радзівон, вон, Лявон, аплявуха, гараць, гара, гарэх, грэх, гарбуз, ганю, гаруц, вуліца, густы, горад, гарод, гоні.
§13. Кароткае ў. Паміж галосным і зычным можаць стаяць толькі ў, а не в: залатоўка, кароўка, (але — карова), толькі рэха ў ле́се йдзе́.
У канцы закрытага складу[1] стаіць так сама ня л, а ў: даў, поўны, тоўсты і інш.[2]
Задачка. Паставіць літара заме́ста крыжыка:
Апусьце́×а поле. Работы на ім да×но скончаны. Пуста і гола ×сюды, толькі ма×адое жыта адно зеляне́е × полі і рэзка выдзяляецца сярод мёртвага абразу асе́ньняга часу. Пачарне́× шырокі ×уг; адны толькі парыжа×шыя фігуры стаго× з востраю жэрдкаю × ве́рсе раскінуліся на грудо× і нудна пазіраюць × неба.
§14. Звонкія зычныя перад глухімі і на канцы слова страцілі звонкасьць вымаўляюцца глуха:
| пішацца: |
вымаўляецца:
|
| рэдка |
рэтка
|
| ножка |
ношка
|
| гразка |
граска
|
| абхапіць |
апхапіць
|
| боб |
боп
|
| лёд |
лёт
|
| дождж |
дошч
|
| і г. д.
|
Глухія зычныя перад звонкімі зробіліся звонкімі:
| пішацца: |
вымаўляецца:
|
| касьба |
казьба
|
| малацьба |
маладзьба
|
| і г. д.
|
Задачка. Крыжыкі замяніць літарамі:
|
Асе́ньні ве́чар.
Вые бура. Ле́+ гамоніць, Як на сходзе гдзе́ наро+. Ве́цер хмары так і гоніць; До++ і гра+ь і галалё+. На камінку корч пылае; Каля пе́чы дзе́+ сядзіць, Ба+ька ла+ці папраўляе, Маці ні+кі се́ла ві+ь. Ве́цер вые, ня сьціхае, Дзіка ў коміне шумі+, — То заплача, засьпявае То па стрэсе прабяжыць. Ціха ў хаце. Сэрца ные, Душу стра+ апанаваў. Чаму-+, ве́цер, думкі злыя У душу ты маю нагнаў?
|
- ↑ Закрыты склад гэта такі, што канчаецца на зычныя або на ў, й: пол, вол, пан, дай, ме́ў і г. д. У слове ва-да, абодва склады адкрытыя.
- ↑ Але ў іме́ньнях астаѐцца: кол, стол, гарэлка, іголка і інш.