Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля цьвёрдага зычнага ставіцца ў такім разе знак над радком паміж літарамі: аб’явіць аб’éхаць, аб’е́сьці, пад’е́ду і г д.
Для азначэньня зыкаў дж і дз пішацца па дзьве́ літары, але трэба памятаць, што вымаўляюцца яны не паасобку, а разам: сяджу, сядзе́ць.
Для азначэньня такога зыку, як у словах мазґі, ґанак ужываецца знак ґ[1].

§ 8. Дзеля таго, што ў беларускай мове зычныя ж, ч, ш, р цьвёрдыя, то посьля іх ужываецца ня і, а заўсёды ы: жыла, чыста, шыла, бяры.
Дзеля таго самага посьля ж, ч, ш, р. ніколі ня пішацца я, ю, е, ё, а толькі а, у, э, о: бура, гавару, рэзаць, сьцярог; жаба, жук, жэўжык, жоўты; часьць, чую, чэсьць, чорны; шабля, шум, шэршань, шосты.

Задачка. Паставіць літары заме́ста крыжыка:

Р×ба, гр×б, гр×зь, р×бы, зьбяр×г, твар×г, ж×ць, ж×рдзь, ж×нка, ч×ста, зач×пка, ч×рт, быч×к; шэрш×нь, ш×ць, страш×нны, ш×сьнік ш×ры, ш×ўк, ш×м.

§9 Аканьне. Гукі о (ё), э (е) ў беларускай мове чуваць ясна толькі пад націскам: до́бра, цёплы, ле́с, цэлы і г. д.
Калі склад не пад націскам, то заме́ста о, э чуваць а: добры — дабро́; цёплы — цяпло́, (цьапло), ле́с — лясы (льасы), цэп — цапы.
Аканьне найвыразьне́й выступае ў складзе перад самым націскам: ле́с — лясы. У другіх складох на ме́йсцы э можа быць гук блізкі да і або гук няясны паміж a i e — aе: лесавік вымаўляецца лісавік або ляесавік.
Аб тым, як трэба пісаць пры аканьні, глядзі „Правапіс“.

§10. Аб складох ры, лы, лі. У складох не пад націскам знаходзім ры, лы, лі ў гэткіх словах: дрыжэць, глытаць, праглынуць, трысьцінка, трысьнік, брыво, крыві, крывавы, блыха́, блыхі, дрывамі, дрывяны, крышыць, крыха, грыме́ць, трыбух, хрысьціць, трывога, скрыгатаць, брысьці, яблык, яблына, блішчэць.
Калі на гэтыя склады прыходзіцца націск, то тады знаходзім ро, ло: дрож, тросьць, бровы, кроў, блохі, дровы, крошка, гром, хрост, брод і г. д.

Задачка. Перапішы вышэй пералічаныя словы ў другіх формах (напр.: дрыжу, дрыжэў, брыво, брыва, брыву, і г. д., але бровы).

§11. Падвойныя зычныя. Беларуская мова мае падвойныя зычныя ў такіх разох:

льль: вясе́льле, купальле, гальлё, Ільля, ральля, сольлю, кольле і г. д.
ньнь: здарэньне, сумле́ньне, пытаньне і г. д.
зьзь: з гразьзю, мазьзю, зазьзяць і г. д.
сьсь: каса — касьсё, волас — валосьсе, колас — калосьce і г. д.
дзьдзь: судзьдзя.
цьць: жыцьцё, багацьце, куцьця і г. д.
жж: збожжа і г. д.
чч: лык — лыччо, сук — суччо, пе́ч — запе́чча, за пе́ччу, у ваччу і г. д.
шш: зацішша, каля ушшу, з роскашшу і інш.

Апрача гэтага падвойныя зычныя зьяўляюцца пры тым, як словы складаюцца: с-сыпаць, ад-даць, бяз-зубы і г. д.

  1. Не заўсёды.