звонкаму адказвае глухі
| б | п | (бабы — папы) | |
| д | т | (дам — там) | |
| ґ | к | (ґіль — кінь) | |
| г | х | (гам — хам) | |
| з | с | (заву — саву) | |
| ж | ш | (жаль — шаль) | |
| дз | ц | (дзе́нь — це́нь) | |
| дж | ч | (хаджу — хачу) | |
| р | ня маюць падобных глухіх. | ||
| л | |||
| м | |||
| н | |||
Задачка. Аднай рыскаю адзначыць звонкія гукі, дзьвюма глухія.
|
Пусты ўле́тку нашы сёлы, Якуб Колас. |
| §5. | Зычныя | з, с, ц, дз | называюцца | сычачымі. |
| „ | ж, дж, ш, | ч„ | шыпячымі. | |
| „ | р, л | „ | плаўнымі. | |
| „ | н, м | „ | насавымі. |
§6. Водлуг тых прыладаў, якімі найбольш вымаўляюцца зычныя, іх можна падзяліць на
губныя: б, в, м, п, ф.
язычныя: д, ж, дж, ч, ш, з, с, ц, дз, р, л, н.
гартанныя: г, ґ, к, х.
Задачка. У кожным слове апішы ўсе́ зычныя гукі — якія яны: 1) цьвёрдыя ці мягкія; 2) звонкія ці глухія; 3) сычачыя, шыпячыя ці насавыя; 4) губныя, язычныя, гартанныя:
(Пішы ў гэткім парадку: 1) хто; х — цьвёрды, глухі, гартанны; т — цьвёрды, глухі, язычны і г. д.).
§7. На пісьме́ гукі азначаюцца літарамі (буквамі). Усе́ літары мовы, пералічаныя ў сталым парадку, называюцца азбукай (абэцэда).
Вось беларуская азбука: а, б, в, г, ґ, д, е, ё, ж, з, і, й, к, л, м, н, о, п, р, с, т, у, ў, ф, х, ц, ч, ш, ы, ь, э, ю, я.
Побач з кірыліцай ужываюць яшчэ лацініку:
a, b, c, ć, č, d, f, g, h, i, j, k, l, ł, m, n, ń, o, p, r, s, ś, š, t, u, ǔ, w, y, z, ź, ž.
Літары я, е, ё, ю не азначаюць якіх асобных гукаў, розных ад а, э, о, у. Калі я, е, ё, ці ю стаіць за зычным, то зычны вымаўляецца мягка: сяду, не́ба, лён, людзі, (значыць — сьяду, ньэба, льон, льудзі). На пачатку складу я, е, ё, ю значыць тое, што йа, йэ, йо, йу: яма — йама, твая — твайа; ёлка — йолка, патаёмны — патайомны; юшка — йушка; граюць — грайуць.
Знак ь не азначае ніякага гуку, а толькі мягкасьць зычнага: вугаль (але вугал), колькі (але калы), сьцяна, дзядзька і г. д.
Часамі ь паказвае, што зычны ня трэба зьліваць з чародным галосным, бо паміж імі чуваць й: зьявіцца, зье́сьці і г. д. (вымаўляецца: зьйавіцца, зьйэсьці).