Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2) паміж незале́жнымі сказамі, калі адзін аб’ясьняе другі — Тут ня гандаль, тут ня крама: няма дзёгцю, няма солі. Наагул, два пункты блізка тое самае, што слова значыць.

Працяжнік () ставіцца пасьля пералічэньня, дзе́ прапушчана не́йкае слова і, наагул, там, дзе́ хочам працягнуць увагу чытара, напрыклад: вясна, ле́та, восень і зіма — пары году. Падсадзі — сарву я грушку.

Недаказ () ставіцца, калі думка не даказана, напр.: Сказаў-бы я табе́… але што там гаварыць.

Пытальнік (?) стаіць пасьля пытаньня. Дзе́-ж ты гэта, мой каласок?

Клічнік (!) стаіць пасьля клічу, напр.: Добры ве́чар, пане гаспада́ру! Адважна, брацьця!

У чужаслове ставяцца або чужыя словы (ня тэй асобы, што гаворыць ці расказвае), або словы не́чым асаблівыя, напр.: Узяў шапку і, сказаўшы: „Аставайцеся здаровыя“! выйшаў з хаты. „Наша Доля“ — пе́ршая беларуская газэта.

У скобкі бярэцца паясьне́ньне або пабочная думка: Беларускія пляме́ньні (крывічы, дрыгвічы і радзімічы) здаўна жывуць на сваёй зямлі.