Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2) для злучэньня складаных прыйме́ньняў з-за, з-пад — з-за стала, з-пад лому і г. д.

3) для злучэньня двух словаў, што азначаюць тую самую рэч — узьве́й-ве́цер, ве́цер-дуронік.

4) у падвойных фаміліях — Дуж-Душэўскі, Сьвятаполк-Мірскі, Дунін-Марцінке́віч і г. д.

5) у складаных прыме́тах — сьне́жна-бе́лы, цёмна-сіні і г. д.

§104. Словы чужазе́мныя, узятыя з чужое мовы даўно, пішуцца так, як гэта чуваць у штодзе́нным ужытку: літара, аканом, арганісты, паляруш, калідор, леварвэр, камісія і г. д.

Словы чужазе́мныя, што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дайшлі або дайшлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, скуль яны ўзятыя: тэлегра́ф, тэлеграма, літаратура, монолёг, тэа́тр, дынастыя, партыя, рэдакцыя, інспэктар, дырэктар, рэдактар[1] і г. д.

Заме́ста падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, тэлеграма, Фінляндыя, Голяндыя — а ня касса, масса, тэлеграмма, Гольляндыя, Фіннляндыя і г. д.

Чужазе́мнае l, перадае́цца мягкім ль, a ня цьвёрдым л: Лёндон, філёзофія, монолёг і г. д.

Трэба заўважыць правапіс у такіх разох, як рэдакцыя, нацыя, Францыя, рацыя; рэдакцыйны, нацыянальны, рацыянальны, Голяндыя, Фінляндыя, Курляндыя.




V

Сказ

§105. У мове кожнае слова ўжываецца не асобна, а ў зьвязку з другімі. Як вяжуцца паміж сабою словы ў мове паказвае навука аб сказе.
У мове мы выказваем словамі розныя думкі.
Думка выказаная словамі называецца сказам: Пастух трубіць. Зоркі зігацяць на не́бе.
Словы, з якіх складаецца сказ, называюцца часьцінамі сказу.
Часьціны сказу дзе́ляцца на асноўныя і даданыя.
Асноўныя часьціны дзьве́: дзе́йнік і сказьнік.
Дзе́йнік паказвае асобу або рэч, якая не́шта дзе́іць або з якою не́шта дзе́іцца: пастух трубіць; зоркі зігацяць.

Увага. Ве́льмі важна заўважыць тое, што дзе́йнік стаіць у назоўным склоне (адказвае на пытаньне — хто? што?): пастух трубіць, трава расьце́, яны прыйшлі, пяць больш за чатыры i г. д.

Сказьнік паказвае, што ў сказе кажацца аб дзе́йніку, або што дзе́йнік дзе́іць ці што з ім дзе́іцца: пастух трубіць, зоркі зігацяць, трава зялёная і г. д.

  1. у такіх разох ар заме́ста ор пад уплывам беларускіх слоў на — ар: пісар, знахар і г. д.