Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Злучэньне тс дае́ ц

чуваць і пішацца: заме́ста
полацкі полатскі
брацкі братскі
брацтва братсва
і г. д.

Злучэньні жс, зс даюць с

чуваць і пішацца: заме́ста
боскі божскі
францускі французскі
і г. д.

У злучэньнях стл і здн зьнікае т і д.

чуваць і пішацца: заме́ста
пачэсны пачэстны
позны поздны
шчасны шчастны
шаснаццаць шастнаццаць
і г. д.

Злучэньне нн ужываецца ў тых прыметах, што створаны ад іме́ньня, якое мае н у аснове: сьцяна — сьце́нны, камень — каме́нны, вайна — вае́нны, палатно — палаце́нны і г. д. Але там, дзе́ ў аснове няма н, пішацца адно н: шкло — шкляны, дрэва — драўляны, гэтак сама зроблены, пабе́лены і г. д.
Злучэньне цц ўжываецца ў чыслах і дзеяслове: адзінаццаць, дванаццаць і г. д.; мыцца, сьмяяцца, ён мыецца, сьмяе́цца і г. д.

§101. Галосныя у і і дзеля складнасьці замяняюцца на ў і й, калі папярэдняе слова канчаецца галосным: было ў бацькі тры сыны, яна ўжо пайшла; ён яго й поіць і корміць, яна йдзе́ і г. д. Але пасьля зычнага у і і не замяняюцца на ў і й: я тут ужо даўно, ён у хаце; ён ідзе сюды, брат і сястра і г. д.

Ад гэтага правіла дзеля ве́рша дужа часта адступаюць:

Чыстых хмарак валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай ле́су, проці сонца
І сплялі вяночак.

§102. Прыйме́ньні з прыслоўямі пішуцца разам: упе́рад, назад, насустрэчу, дагары, зраньня, запраўды, наадзіноцы, уле́тку, 'узімку, ураньні, уве́чары, паасобку, уваччу, пабеларуску, пачэску, потым, загадзя, наўмысьля, спакваля, заўсёды, адкуль, дасюль г. д.

Так сама разам з прыслоўямі пішуцца не, ні і ўсе́ складаныя прыслоўі: ніколі, нідзе́, не́калісь, няма,; абе́руч, абыдзе́, абыяк, ажно і г. д.

§103. Злучок ужываецца ў гэткіх разох:

1) для злучэньня частак бы, б, жа, ж з папярэднім словам: добра было-бы, каму-б гэта даць, а мой-жа ты сусе́дзька! ды куды ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?

Увага. Калі-ж бы, б і жа, ж сходзяцца разам, то яны паміж сабой злучком ня злучаюцца: калі-ж бы мне́ пайсьці, вось быў-бы ж ты рады і г. д.