Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзеяслоў 2-га спраж.[1], і ўсюды трэба пісаць і, ы, а ў 3 ас. мн. л. а: маліць — моліш, моліць, молім, моліце, моляць; варыць, — варыш, ва́рыць, ва́рым, ва́рыце, вараць. У праціўным разе, гэта дзеяслоў 1-га спраж. і ўсюды трэба пісаць е (у цьвёрдым складзе а), а ў 3 ас. мн. ліку уць: ве́даць — ве́даеш, ве́дае, ве́даем, ве́даеце, ве́даюць; казаць — кажаш, кажа, кажам, кажаце, кажуць.
Дзеяслоўныя прыме́ты і прыслоўі выводзяцца ад 3 асобы мн. л., дзеля чаго ў пе́ршым спраж. канчаюцца на—учы, —ючы, у другім на—ачы, —ячы: яны кажуць, мыюць — кажучы, мыючы, яны гавораць, стаяць — гаворачы, стоячы.
Аб формах загаднага ладу бач вышэй § 76.

Увага. Калі націск на канчатку, то ў дзеясловах 2-га спр. ў форме 1-ае асобы мн. ліку побач з формамі на ім, ым могуць ужывацца формы на ём, ом, як у 1-ым спраж.: стаім, сядзім, маўчым, крычым і стаём, сядзём, маўчом, крычом і г. д.

Задачка. Перапішы і замяні крыжыкі літарамі:

Карагоды зорак у гары міга×ць, а ў нізе сьняжынкі срэбрам адліва×ць. Маці свайго сына це́шыць, забаўля×. Ты мне́ раскаж×ш, як будз×це робіць. Касцы пяялі апрана×чыся на пракосах. Цярпе́ньнем і працай горы перанос×ць. Падзяр×це рызьзё на стужкі і сатчэце рызоўку. Расчын×це дзьве́ры. Разьве́йся туман, расплыв×цеся хмары! Жалем сьціска×цца грудзі. На Саракі мужык пыта×цца ці далёка да ракі. Калі не нае́ўся, то й не наліж×шся. І сава свае́ дзе́ці хвал×ць. Кінь прад сабой, знойдз×ш за сабой. Цыган, як гале́×, то сьмяле́×. Голад і холад муч×ць людзе́й. Калі ма×ш гаруд жыта — будуйся. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лаўкай наваля×цца.

§97. Звонкія зычныя на канцы слова і перад глухім страцілі сваю звонкасьць. Але хоць і чуваць боп, лёт, лотка, дзяцька, мох, лёхка, дошч і г. д., аднолька-ж пішам боб, лёд, лодка, дзядзька, мог, лёгка, дождж і г. д. (бо ў другіх разох, зьмяніўшы слова так, каб пасьля яго стаяў галосны, знойдзем бобу, лёду, лодачка, дзядзіна, магу, лёгенькі, дажджу і г. д.
Так сама трэба пісаць і прыйме́ньні ад, пад, над, прад, перад незале́жна ад таго ці яны пішуцца разам з якім словам ці асобна: ад хаты, адхінуць, пад сонцам, падцягнуць, над хатай, надхадзіць, пад сталом, прадстаўнік і г. д.
Усе́ прыйме́ньні, што канчаюцца на зз, без, уз, раз, — калі яны пішуцца з якім словам разам, то перад глухім зычным (п, т, ц, ч, х, с, ш) замяняюць з на с, а перад звонкім пакідаюць з: схадзіць, усхадзіць, расьпіць, але — згінуць, бяздомны, узгадаваць, разьбіць і г. д. Значыцца тутака трэба пісаць, як чуваць.
Але калі з і без пішуцца асобна, то ніколі з на с не замяняецца: з хаты, бяз хле́ба і г. д. Так сама пішацца і цераз: цераз ток.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў літару.

У гародзе расьце́ бо×. Цэ× вісіць у гумне́. У Адама́ высокі ло×. Ло× яго ла×кай пя плячох. Поўная лу×ка збожжа. Хле́× на стале́, рукі свае́. Важыш на ры×ку, важ і на юшку. Не адарві поча×кі ад калыскі.
Іду па кла×цы. Мё× сало×кі. Сабака зьнюхаў сьле́×. А×кла× ня йдзе́ ў ла×. Ты бра× мой, е́ш хле́б свой. Гэта кве́×ка не для твайго носу. І я быў калісь мола×. У каваля цяжкі мола×. Уле́×ку люблю цябе, дзе́тку, а зімой зье́м хле́б з свіньнёй.

  1. Але ў такіх, як кры-ць, мы-ць, вы-ць, шы-ць, ры-ць, ы адносіцца да караня: гэтыя дзеясловы 1-га спраж. — крыеш, крые, крыем, крыеце, крыюць, мыеш, мые, мыем, мыеце, мыюць і г. д.