назад, уздоўж, удоўж, удаўжкі, ушыркі, увышкі, уве́лькі, насустрэчу, наўзавады, нацямкі, нацянькі і інш. — усё гэта формы назоўнага і вінав. склону.
2) сёлета, сёньня, (сяго-дня), учора, заўтра, зраньня, змалку, здалёку, дагары, звонку і інш. — формы родн. склону.
3) памаленьку, пабеларуску і інш. — формы дав. склону.
4) разам, часам, сілком, кумілем, пехатой і інш. — формы творн. склону.
5) балазе́, годзе, запраўды, наадзіноцы, потым, уле́тку, узімку, папацёмку, паасобку, напотым, уваччу, вонках і інш. — формы ме́снага склону.
Прыслоўі ад дзеясловаў: няма, нямаш (ня мае, ня маеш), загадзя, наўмысьля, адумысьля, спакваля (зачакаўшы), мусіць, відаць, можа, дзякуй, маўляў і інш.
Шмат прыслоўяў мае свае́ асобныя прыслоўныя канчаткі (ды, -дэю, -ма, -мі, -ль, -лі, -ка, -ку, -кі, -оў, -чы, -ча і інш): куды, туды, усюды, тады, заўсёды; кудэю, тудэю, сюдэю; кудэма, тудэма, сюдэма; бягма, ляжма, дарма, тойма; ве́льмі; адкуль, пакуль, дасюль, скуль; калі, ніколі; тутака, тамака, тутачка, тамачка, цяпе́рака, ёсьцека, нямашака, толькі, колькі, гэталькі, далоўкі, дамоўкі; далоў, дамоў; надоячы; апрача, абéруч, насустрач, не́калісь, дзе́сь, калісь, не́калісьці, дзе́сьці, калісьці; паадноўчы, двойчы, тройчы і шмат інш.
§84. Некаторыя прыслоўі маюць ступе́ні прыраўнаваньня і зьмяняюцца так, як прыме́ты, ад якіх яны выводзяцца: зялёна, зеляне́й, найзеляне́й.
Вось прыслоўі, што маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня:
добра — ле́пш, ляпе́й; найлепш, найляпе́й;
блага — горш, гарэй; найгорш, найгарэй;
многа, шмат — больш, бале́й; найбольш, найбале́й;
мала — ме́нш, ме́ней; найме́нш, найме́ней.
§85. Задачка. Перапішы і падзялі вышэй пералічаныя прыслоўі (§83) на ме́сныя, часоўныя і г. д.
§86. Прыймя азначае зале́жнасьць паміж рэчамі або кірунак дзе́яньня: кніжка ляжыць на стале́, вучань падыйшоў да дошкі і г. д.
Прыймя ня ўжываецца само па сабе́, а найчасьце́й пры імі (дзеля чаго і называецца прыймя): на стале́, пры стале́, пад сталом, з-за стала і г. д.
Але прыймя можа стаяць і пры іншых часьцінах мовы.
Прыймя стаіць найчасьце́й пры адным склоне,
радзе́й пры двух або трох, напр.:
пры родн. — без, для, дзеля, да, з-за, з-пад, каля, апрача, у і інш. (без работы, для сусе́да, дзеля сьвята, да хаты, з-за вугла, з-пад хаты, каля лугу, апрача таго).
пры дав. — к: к хаце, к ле́су (але часьце́й кажацца да хаты, да ле́су).
пры він. — пра, праз, цераз, скрозь, заме́ста, наўпроці і інш. (кажу пра тое, згінуў праз сваю